Сталася ж, калі перад днём суботы цемра схавала брамы Ерузаліма, я сказаў і закрылі брамы; я загадаў, каб не адкрывалі іх, аж пакуль не скончыцца субота. І паставіў я паслугачоў сваіх пры брамах, каб ніхто нічога не насіў у дзень суботы.
ЛЯВІТ 23:32 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Гэта субота супачынку вашага, і будзеце вы посціць; з вечара дзевятага дня да вечара дзесятага дня будзеце святкаваць суботу вашую». Біблія (пераклад А.Бокуна) Гэта супачынак супачынкаў для вас. І будзеце ўпакорваць душы вашыя з вечара дзявятага дня месяца; з вечара да вечара дзясятага дня месяца будзеце сьвяткаваць суботу вашую». Біблія (пераклад В. Сёмухі) гэта вам субота спакою, і ўпакорвайце душы вашыя, зь вечара дзявятага дня месяца; ад вечара да вечара сьвяткуйце суботу вашую. |
Сталася ж, калі перад днём суботы цемра схавала брамы Ерузаліма, я сказаў і закрылі брамы; я загадаў, каб не адкрывалі іх, аж пакуль не скончыцца субота. І паставіў я паслугачоў сваіх пры брамах, каб ніхто нічога не насіў у дзень суботы.
Я ж, калі яны слабелі, апранаўся ў зрэбніцу, праз пост рабіў душу маю пакорлівай, і малітва мая ва ўлонні маім перамянялася.
Бо гэта кажа Высокі і Узвышні, Які пражывае ў вечнасці, а імя Яго — святое: «На вышіні і ў святым месцы, жыву Я, ды разам з засмучанымі ды пакорнымі духам, каб ажывіць дух пакорных і ажывіць сэрца засмучанае.
каб прызначыць [радасць] тым, хто плача на Сіёне, і даць ім вянок замест попелу і намашчэнне радасці замест смутку, плашч хвалы замест тужлівага духу. І назавуць іх тэрэбінітамі справядлівасці, насаджэннем Госпада дзеля ўслаўлення.
Гэта будзе вам вечнай пастановай: у сёмы месяц, у дзесяты дзень месяца, упакорвайце душы вашы, не выконвайце ніякай працы ані тутэйшы, ані прыбылец, які паселіцца паміж вамі.
«Вось жа, дзесятага дня гэтага самага сёмага месяца выпадзе дзень ачышчэння, і будзе ў вас святы сход. У той дзень будзеце ўпакорваць душы вашыя і будзеце складаць Госпаду ахвяры агнявыя.
Дык нічога не будзеце рабіць у той дзень. Гэта будзе пастанова вечная для ўсіх пакаленняў вашых, ва ўсіх месцах пражывання вашага.
Дык будзем старацца ўвайсці ў супачынак гэты, каб хто-небудзь не трапіў у той самы прыклад непаслухмянасці.
А мы, якія паверылі, уваходзім у супачынак, бо Ён сказаў: «Як пакляўся Я ў гневе Маім: не ўвойдуць яны ў супачынак Мой», хоць справы Яго былі скончаны ад заснавання свету.