ЛЯВІТ 11:3 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) кожную жывёліну, у якой цалкам раздвоеныя капыты і на іх глыбокі разрэз і якая жуе жвайку, тую можаце есці. Біблія (пераклад А.Бокуна) Кожную жывёлу, у якой раздвоеныя капыты і глыбокі разрэз на капыце, і якая жуе жвайку, можаце есьці. Біблія (пераклад В. Сёмухі) усякае быдла, у якога расшчэпленыя капыты і на капытах глыбокі разрэз, і якое жуе жуйку, ежце; |
«Вось што кажыце сынам Ізраэля: “Вось жывёлы з усіх жывёл зямных, якіх можаце есці:
Кожная жывёла, якая мае капыт, але не раздвоены, ды не жуе жвайку, будзе нячыстая для вас, дык хто дакранецца да яе, станецца нячыстым.
З тых, што маюць раздвоеныя капыты ці што жуюць жвайку, не ежце такіх: вярблюда, бо ён жуе жвайку, але не мае раздвоеных капытоў, лічы яго нячыстым,
і свінню, якая, хаця мае цалкам раздвоеныя капыты, не жуе жвайку; нячыстая яна для цябе.
Гэтыя былі разумнейшыя за тых, што ў Тэсалоніцы, і прынялі слова з усёю руплівасцю ды штодзень разбіралі Пісанне, ці так гэта ёсць.
Таму выйдзіце з іх асяроддзя і адлучыцеся ад іх, – кажа Госпад, – і не дакранайцеся да нячыстага, і Я вас прыму,
Можаце есці кожную жывёлу, якая мае цалкам раздвоеныя капыты і якая жуе жвайку, і на абодвух капытах глыбокі разрэз, і тую жывёлу, якая жуе жвайку.
Свіння таксама, бо хаця ў яе цалкам раздвоеныя капыты, але не жуе жвайку, яна будзе для вас нячыстай; мяса іх не ежце і да падліны не дакранайцеся.