ЛУКАША 9:7 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А тэтрарх Ірад пачуў пра ўсё, што адбывалася, і не ведаў, што аб гэтым думаць, бо адны казалі: «Ян уваскрос з мёртвых», Біблія (пераклад А.Бокуна) А тэтрарх Ірад пачуў пра ўсё, што дзеялася праз Яго, і быў зьбянтэжаны, бо адны казалі, што гэта Ян устаў з мёртвых; Біблія (пераклад В. Сёмухі) Дачуўся Ірад тэтрарх пра ўсё, што рабіў Ісус, і зьдзіўляўся: бо адны казалі, што гэта Ян паўстаў зь мёртвых; |
Бо гэта дзень тлуму, стаптання і плачу ў Госпада, Бога Магуццяў, у лагчыне Бачання, зруйнавання муроў і гоману аж да гары.
Найлепшы з іх — як цярніна, і праўдзівы — як шып з агароджы; дзень вартаўнікоў Тваіх, час наведвання Твайго прыйшоў: цяпер апануе сорам іх.
Яны адказалі Яму, кажучы: «Адны – што Ян Хрысціцель, другія – што Ілля, а яшчэ іншыя – што адзін з прарокаў».
У той самы час падышлі да Яго некалькі фарысеяў, кажучы Яму: «Выходзь і ідзі адсюль, бо Ірад хоча Цябе забіць».
І будуць знакі на сонцы, і на месяцы, і на зорках, ды на зямлі нядоля народаў з-за тлуму, ды пошум мора і навальніц.
і, калі даведаўся, што Ён з уладанняў Ірадавых, адаслаў Яго да Ірада, які сам быў тымі днямі ў Ерузаліме.
На пятнаццаты год панавання цэзара Тыберыя, калі Понцкі Пілат кіраваў у Юдэі, а Ірад быў тэтрархам Галілеі, а брат яго Піліп – тэтрархам Ітурэі і Траханіцкай краіны, а Лісанія – тэтрархам Абіліны,
А яны, адказваючы, сказалі: «За Яна Хрысціцеля, другія – за Іллю, а іншыя кажуць: “Адзін з даўнейшых прарокаў уваскрос”».