Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЛУКАША 9:19 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

19 А яны, адказваючы, сказалі: «За Яна Хрысціцеля, другія – за Іллю, а іншыя кажуць: “Адзін з даўнейшых прарокаў уваскрос”».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

19 Яны, адказваючы, сказалі: «Янам Хрысьціцелем, а іншыя — Ільлём; а іншыя — што адзін са старадаўных прарокаў уваскрос».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

19 Яны сказалі ў адказ, за Яна Хрысьціцеля, а некаторыя - за Ільлю: а іншыя кажуць, што адзін з старавечных прарокаў уваскрэс.

Глядзіце раздзел Копія




ЛУКАША 9:19
12 Крыжаваныя спасылкі  

Вось, Я пашлю вам прарока Іллю перад надыходам дня Госпадавага, дня вялікага і страшнага;


Дык гаварыў ён паслугачам сваім: «Гэта Ян Хрысціцель. Ён уваскрос з мёртвых, і таму праз яго творацца цуды».


У тыя дні прыйшоў Ян Хрысціцель, прапаведуючы ў пустыні Юдэйскай


І дачуўся цар Ірад, бо імя Яго сталася вядомым. І сказаў: «Ян Хрысціцель уваскрос з мёртвых, і таму многа цудаў ён творыць».


Другія ж казалі: «Гэта Ілля». Яшчэ іншыя казалі: «Гэта прарок або як адзін з прарокаў».


І сталася, калі Ён адзін маліўся, а з Ім былі вучні, спытаўся Ён у іх, кажучы: «За каго лічаць Мяне людзі?»


І сказаў Ён ім: «А вы за каго Мяне лічыце?» Адказваючы, сказаў Пётра: «За Хрыста Божага».


Дык пыталіся ў яго: «Дык што? Ты мо Ілля?» І кажа: «Не». «Дык ты прарок?» І адказвае: «Не».


і сказалі яму: «Чаму тады хрысціш, калі ты не Хрыстос, не Ілля, ані прарок?»


І многія з тых людзей, калі пачулі гэтыя словы, казалі: «Гэта сапраўды прарок»;


Дык кажуць ізноў сляпому: «Што ты скажаш пра Таго, Які адкрыў вочы твае?» Ён жа сказаў: «Гэта прарок!»


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы