Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ЛУКАША 7:33 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Прыйшоў Ян Хрысціцель, які хлеба не еў і віна не піў, – і вы кажаце: “Дэмана мае”.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Бо прыйшоў Ян Хрысьціцель, ані хлеба ня есьць, ані віна ня п’е, і вы кажаце: “Дэмана мае”.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Бо прыйшоў Ян Хрысьціцель, ні хлеба ня есьць, ні віна ня п'е; і кажаце: «у ім дэман».

Глядзіце раздзел



ЛУКАША 7:33
12 Крыжаваныя спасылкі  

Хопіць для вучня, каб быў як настаўнік яго, а для паслугача – як яго гаспадар. Калі гаспадара дому назвалі Бэльзебулам, тым больш хатніх яго.


У тыя дні прыйшоў Ян Хрысціцель, прапаведуючы ў пустыні Юдэйскай


Сам жа Ян насіў адзенне сваё з вярблюджага воласу і дзяжку скураную на паясніцы сваёй, а ежай яму была саранча і дзікі мёд.


Ян жа быў апрануты ў вярблюджы волас ды падпяразаны скураной дзяжкай па сваіх сцёгнах і еў саранчу і дзікі мёд.


Ён будзе вялікім на віду Госпада, і не будзе піць віна і сіцэры, ды яшчэ ад улоння маці сваёй будзе напоўнены Духам Святым,


Яны падобны да дзяцей, што сядзяць на рынку і кажуць адны да адных: “Мы гралі вам на жалейцы, а вы не скакалі, спявалі сумныя песні, а вы не плакалі”.


Прыйшоў Сын Чалавечы, Які есць і п’е, і вы кажаце: “Вось чалавек, абжора і п’яніца, прыяцель мытнікаў і грэшнікаў”.


Затым многія з іх гаварылі: «Дэмана мае і шалее! Нашто Яго слухаць?»


Адказалі юдэі і сказалі Яму: «Ці ж не добра мы кажам, што Ты – самарыцянін і дэмана маеш?»


Дык юдэі сказалі Яму: «Цяпер мы пераканаліся, што дэмана маеш. Абрагам памёр, і прарокі, а Ты кажаш: “Калі хто зберажэ слова Маё, не пакаштуе смерці вечна”.


А іншыя, падсмейваючыся, казалі: «Можа быць, яны напіліся маладога віна?»