яны кажуць: “Адыдзіся! Не набліжайся да мяне, бо магу [незнарок] пасвяціць цябе”. Яны — дым у Маіх ноздрах, агонь, які гарыць увесь дзень.
ЛУКАША 5:30 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дык наракалі фарысеі і кніжнікі на вучняў Яго, кажучы: «Чаму гэта вы з мытнікамі і грэшнікамі ясце і п’яце?» Біблія (пераклад А.Бокуна) І наракалі кніжнікі і фарысэі вучням Ягоным, кажучы: «Навошта вы ясьцё і п’яцё з мытнікамі і грэшнікамі?» Біблія (пераклад В. Сёмухі) А кніжнікі і фарысэі наракалі і казалі вучням Ягоным: навошта вы ясьце і п'яце з мытнікамі і грэшнікамі? |
яны кажуць: “Адыдзіся! Не набліжайся да мяне, бо магу [незнарок] пасвяціць цябе”. Яны — дым у Маіх ноздрах, агонь, які гарыць увесь дзень.
Калі ж вы любіце тых, што вас любяць, дык што за ўзнагароду будзеце мець? Ці ж і мытнікі не робяць таго?
І, бачачы гэта, фарысеі казалі вучням Яго: «Чаму з мытнікамі і грэшнікамі есць ваш Настаўнік?»
І кніжнікі, і фарысеі, бачачы, што Ісус есць з мытнікамі і грэшнікамі, казалі вучням Яго: «Чаму Ён есць і п’е з мытнікамі і грэшнікамі?»
Бо фарысеі і ўсе юдэі не ядуць, калі не памыюць старанна рук, захоўваючы традыцыю дзядоў;
Фарысей, стоячы, так маліўся ў сабе: “Божа, дзякую Табе, што я не такі, як іншыя людзі: рабаўнікі, несправядлівыя, чужаложнікі або як гэты мытнік.
І сталася: аднаго дня Ён навучаў; і сядзелі фарысеі і заканазнаўцы, што прыйшлі з усіх пасяленняў Галілеі, і Юдэі, і Ерузаліма. І магутнасць Госпадава была ў Яго на аздараўленне.
І пачалі разважаць кніжнікі і фарысеі, кажучы: «Хто Ён, што блюзніць? Хто можа грахі дараваць, апрача аднаго Бога?»
Прыйшоў Сын Чалавечы, Які есць і п’е, і вы кажаце: “Вось чалавек, абжора і п’яніца, прыяцель мытнікаў і грэшнікаў”.
Бачачы гэта, фарысей, што запрасіў Яго, падумаў, кажучы ў душы сваёй: «Каб Ён быў прарокам, ведаў бы, што гэта за жанчына, якая датыкаецца да Яго, бо яна – грэшніца».
І зрабіўся вялікі лямант, і, ускочыўшы, кніжнікі з фарысейскага боку зацята крычалі: «Нічога благога ў гэтым чалавеку не знайшлі мы. Можа, сапраўды гаварыў да яго Дух або анёл, дык не будзем змагацца супраць Бога».