Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ЛУКАША 15:30 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

А пасля таго як вярнуўся гэты сын твой, што прамантачыў з распусніцамі маёмасць тваю, дык забіў ты яму кормнае цяля”.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

А калі гэты сын твой, пажоршы маёмасьць тваю з распусьніцамі, прыйшоў, ты закалоў для яго кормнае цяля”.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

а калі сын твой, вось гэты, распусьціўшы маёмасьць сваю з блудніцамі, прыйшоў, ты закалоў яму ўкормленае цяля.

Глядзіце раздзел



ЛУКАША 15:30
10 Крыжаваныя спасылкі  

А Майсей стаў прасіць Госпада, Бога свайго, кажучы: «Чаму, Госпадзе, разгараецца абурэнне Тваё супраць народа Твайго, які вывеў Ты з зямлі Егіпецкай сілай вялікаю і рукою моцнаю?


Тады сказаў Госпад Майсею: «Ідзі, спускайся; спракудзіўся народ твой, які вывеў ты з зямлі Егіпецкай.


Чалавек, які любіць мудрасць, радуе бацьку свайго; а хто корміць распуснікаў — згубіць маёмасць.


Бо ўсе кідалі з таго, што было ў іх у дастатку, а гэтая ў сваім недастатку ўсё, што мела, укінула, усё сваё ўтрыманне».


А ён, адказваючы, сказаў бацьку: “Я, вось, столькі гадоў служу табе і ніколі не парушыў загаду твайго, а ты мне ніколі не даў казляняці, каб я павесяліўся з сябрамі сваімі.


А ён сказаў яму: “Сыне, ты заўсёды са мной, і ўсё, што маё – тваё.


Трэба ж аднак радавацца і весяліцца, бо брат твой гэты быў мёртвы і ажыў, прападаў і знайшоўся”».


Фарысей, стоячы, так маліўся ў сабе: “Божа, дзякую Табе, што я не такі, як іншыя людзі: рабаўнікі, несправядлівыя, чужаложнікі або як гэты мытнік.