Пакладу варожасць між табой і жанчынай, і нашчадкамі тваімі і яе нашчадкам; ён сатрэ галаву тваю, а ты будзеш джаліць пяту яго».
ЛУКАША 11:22 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А калі дужэйшы ад яго прыйдзе і пераможа яго, дык забярэ ўсю яго зброю, на якую спадзяваўся, і здабычу яго падзеліць. Біблія (пераклад А.Бокуна) Калі ж дужэйшы за яго, напаўшы, пераможа яго, бярэ ўсю зброю ягоную, на якую той спадзяваўся, і раздае дабро ягонае. Біблія (пераклад В. Сёмухі) а калі дужэйшы за яго нападае на яго і пераможа яго, тады возьме ўсю зброю ягоную, на якую ён спадзяваўся, і падзеліць захопленае ў яго. |
Пакладу варожасць між табой і жанчынай, і нашчадкамі тваімі і яе нашчадкам; ён сатрэ галаву тваю, а ты будзеш джаліць пяту яго».
Вораг сказаў: “Буду гнацца і даганю; падзялю здабычу, нацешыцца душа мая, дастану меч свой, і заб’е іх рука мая!”
У той дзень Госпад пакарае Сваім мечам, цвёрдым, магутным і вялікім, Левіятана, змея страхатлівага, Левіятана, змея выкрутлівага, ды заб’е дракона, які ёсць у моры.
Таму аддам Яму многіх, і з моцным падзеліць Ён здабытак, за тое, што душу Сваю выдаў на смерць і ў злачынцы быў залічаны; а Ён узяў на Сябе грэх многіх, таму заступаецца за праступных».
Дзеля таго вазьміце ўсю зброю Божую, каб маглі ў дзень ліхі супрацьстаць і, выканаўшы ўсё, выстаяць.
раззброіўшы начальствы і ўлады, выставіў адважна на відовішча, трыумфуючы над імі ў Ім.
Хто ўчыняе грэх, той ад д’ябла, бо д’ябал ад пачатку грашыць. Дзеля гэтага і аб’явіўся Сын Божы, каб знішчыць справы д’ябла.
Вы, дзеткі, ад Бога і перамаглі іх, бо Той, Хто ў вас, большы за таго, хто ў свеце.