ЛІКІ 7:13 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І ў ёй былі срэбраная міса ў сто трыццаць сікляў вагі, срэбраная чара ў семдзесят сікляў вагі, па вазе святыні, абедзве напоўнены былі пшанічнаю мукой, запраўленай алеем, на ахвяру з ежы, Біблія (пераклад А.Бокуна) Ягоным дарам ахвярным былі міса срэбная ў сто трыццаць [сыкляў] вагі, чаша срэбная ў семдзясят сыкляў, паводле сыклю сьвятыні, абедзьве напоўненыя пшанічнаю мукой, запраўленай алеем, у ахвяру хлебную, Біблія (пераклад В. Сёмухі) і прынашэньне ягонае было: адна срэбраная міса, вагою ў сто трыццаць сікляў, адна срэбраная чара ў семдзесят сікляў, па сіклі сьвяшчэнным, напоўненыя пшанічнаю мукою, зьмяшанаю з алеем, у прынашэньне хлебнае, |
і каўшы, і курыльніцы, і чары. Усе прылады, якія Гірам зрабіў цару Саламону ў святыню Госпада, былі з медзі тонкай работы.
і адважыў я ім срэбра, і золата, і пасудзіны — ахвяры для дома Бога нашага, што прынёс цар, і дарадчыкі яго, і кіраўнікі яго, і ўсе з Ізраэля тыя, хто быў там.
Прыгатуй і чары, і фіялы, і кратэры, і кіяфы, у якіх патрэбна прыносіць узліванні — з найчысцейшага золата.
А гэта будзе павінен даць кожны, хто падпадае пад падлік: паўсікля паводле вагі святыні, — а сікль мае дваццаць гераў, — паўсікля на ахвяру Госпаду.
з найчысцейшага золата зрабіў таксама пасудзіны да ўсялякага ўжытку для стала, чары, і фіялы, і кіяфы, і кратэры, у якіх трэба прыносіць узліванні.
кіраўнік целаахоўнікаў забраў таксама курыльніцы, крапільніцы, катлы, падсвечнікі, чары і міскі, і што было з чыстага золата, і што было з чыстага срэбра.
Дык калі ўжо Балтасар быў п’яны, загадаў прынесці срэбраныя і залатыя пасудзіны, якія бацька яго, Набукаданосар, нарабаваў са святыні ў Ерузаліме, каб маглі з іх піць цар, і магнаты, і жонкі яго, і наложніцы.
Калі хто будзе складаць ахвяру Госпаду з ежы, яго ахвярай будзе мука, і хай увалье ў яе алею і пакладзе кадзіла,
Кожная ацэнка павінна быць паводле сікля святыні. Адзін сікль раўняецца дваццаці гэрам.
дык калі б гэта быў мужчына ад дваццаці да шасцідзесяці гадоў, то будзе ён ацэнены на пяцьдзесят сікляў срэбрам па мерцы святыні,
У той дзень на бразготках конскіх зробяць надпіс: «Пасвячонае Госпаду», і катлы ў доме Госпада будуць як ахвярныя чары перад ахвярнікам.
хай той, хто прыносіць ахвяру, прынясе ў ахвяру з ежы дзесятую частку эфы пшанічнай мукі, запраўленай алеем, што мае колькасць чацвёртай часткі гіна,
і, як ахвяру з ежы, дайце дзесятую частку эфы пшанічнай мукі, запраўленай чацвёртай часткай гіна найчысцейшага алею.
апрача ахвяры цэласпалення ў першы дзень кожнага месяца разам з ахвяраю з ежы і апрача штодзённай ахвяры цэласпалення з ахвяраю з ежы і звычайнымі ўзліваннямі дзеля найпрыемнейшага паху Госпаду.
прынёс місу срэбраную ў сто трыццаць сікляў вагі, срэбраную чару ў семдзесят сікляў вагі, па вазе святыні, абедзве напоўненыя мукой пшанічнай, запраўленай алеем, у ахвяру з ежы,
Яна, падвучаная маці сваёй, сказала яму: «Дай мне на блюдзе галаву Яна Хрысціцеля».