Язэпу нарадзіліся ў Егіпце сыны, якіх нарадзіла яму Асэнат, дачка Патыфэра, святара Геліяпольскага: Манаса і Эфраім.
ЛІКІ 26:28 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Сыны Язэпа па іх родах: Манаса і Эфраім. Біблія (пераклад А.Бокуна) Сыны Язэпа паводле сем'яў іхніх: Манаса і Эфраім. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Сыны Язэпа паводле пакаленьняў іх: Манасія і Яфрэм. |
Язэпу нарадзіліся ў Егіпце сыны, якіх нарадзіла яму Асэнат, дачка Патыфэра, святара Геліяпольскага: Манаса і Эфраім.
Дык два твае сыны, якія нарадзіліся табе ў зямлі Егіпецкай, перш чым я прыйшоў да цябе сюды, мае будуць: Эфраім і Манаса будуць лічыцца маімі, як Рубэн і Сімяон.
Таксама сыны паловы пакалення Манасы абжыліся ў гэтай зямлі, ад Басана аж да Баал-Гэрмона, і Сэніра, і гары Гэрмон; бо шматлікія яны былі.
Затым сыны Манасы: Асрыэль, якога нарадзіла наложніца яго Сіра; яна таксама нарадзіла Махіра, бацьку Галаада.
Ад сыноў Манасы — пакаленні па плямёнах і па сем’ях родаў іх, па імёнах усіх людзей мужчынскага полу ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здатных да бою,
пладамі зямлі і багаццем яе. Дабраславенне Таго, Хто аб’явіўся ў кусце, сплывуць на галаву Язэпа і на галаву пасвячонага пасярод братоў сваіх.
але ад сыноў Язэпа выйшлі два пакаленні: Манасы і Эфраіма, і левіты не атрымалі ніякай часткі на зямлі, акрамя гарадоў на жыццё і іх прыгарадаў для таго, каб пасвіць сваю жывёлу і статкі.