ЛІКІ 17:12 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І сказалі сыны Ізраэля Майсею: «Вось, мы прапалі, мы паміраем, усе паміраем! Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказалі сыны Ізраіля Майсею, кажучы: «Вось, мы гінем, паміраем, усе паміраем! Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказалі сыны Ізраілевыя Майсею: вось, мы паміраем, гінем, усе гінем! |
Бязглуздасць чалавека дае падножку крокам яго, і душою сваёю ён кіпіць супраць Госпада.
Бо не буду вечна спрэчку весці і аж да канца гневацца, бо дух знікаў бы з-прад аблічча Майго істот жывых, якіх Я стварыў.
Тады я сказаў: «Гора мне! Я загінуў! Бо я чалавек нячысты вуснамі і жыву я сярод народа, які мае нячыстыя вусны, а вачамі сваімі бачыў Валадара, Госпада Магуццяў!»
і хай будзе гэта яму і нашчадкам яго запаветам вечнага святарства, бо ўзраўнаваў ён за Бога свайго і адкупіў злачынства сыноў Ізраэля”».
і забыліся аб перасцярозе, якую вам, як сынам, дае: «Сыне мой, не грэбуй карай Госпада, не падай духам, калі Ён цябе дакарае;