ЗАХАРЫІ 9:7 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І выму яго кроў з вуснаў яго і агіднасць яго з зубоў яго, і ён таксама будзе пакінуты Богам нашым, і будзе як бы правадыром у Юдзе, і Акарон, як евусей. Біблія (пераклад А.Бокуна) і выкіну кроў ягоную з роту ягонага, і брыдоты ягоныя — спаміж зубоў ягоных; і ён таксама застанецца для Бога нашага, і ён будзе як князь у Юдзе, а Экрон — як Евусэй. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Вырву кроў з вуснаў яго і мярзоты ягоныя зь яго зубоў, і ён дастанецца Богу нашаму і будзе, як тысячнік у Юдзе, і Экрон будзе, як Евусэй. |
Паслаў таксама Бог анёла ў Ерузалім, каб знішчыць яго. І калі ён нішчыў, глянуў Госпад і злітаваўся дзеля вялікага няшчасця, ды загадаў анёлу нішчыцелю: «Хопіць, спыні ўжо руку сваю». Затым анёл Госпадаў стаў каля току Арнана Евусея.
Яны прабываюць у грабніцах, начуюць у патаемных месцах, яны ядуць свіное мяса і нячыстыя стравы ў сваім посудзе,
Гэта кажа Госпад: “Як вось пастух вырывае з пашчы льва дзве галёнкі або канец вуха, так будуць уратаваныя [нямногія] сыны Ізраэля, якія пражываюць у Самарыі на рагу пасцелі і на ложы Дамаска.
Так кажа Госпад Магуццяў: “У тыя дні дзесяць чалавек з усіх мнагамоўных народаў моцна схопяцяцца за крысо юдэя, кажучы: “Пойдзем мы з вамі; бо мы, вось, пачулі, што з вамі Бог”».
І ў Азоце будзе жыць народ, што народжаны па-за шлюбам, ды сатру пыхлівасць філістынца.
І Я пастаўлю дом Свой, як абарону ад уваходзячых і выходзячых; і не ўвойдзе болей да іх крыўдзіцель, бо Я цяпер гляджу Маімі ўласнымі вачамі.
Няма ўжо юдэя або грэка, няма ўжо нявольніка або вольнага, няма ўжо мужчынскага ані жаночага: бо ўсе вы сталіся адно ў Хрысце Ісусе.