І занядбалі яны ўсе прыказанні Госпада, Бога свайго, і зрабілі сабе двух літых цяльцоў, і слуп, і пакланяліся ўсяму войску нябеснаму, і служылі Баалу,
ЕРАМІІ 8:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і раскладуць іх для сонца, месяца ды ўсяго войска нябеснага, якіх яны любілі ды якім служылі, за якімі хадзілі, якіх шукалі і якім пакланяліся. Біблія (пераклад А.Бокуна) І выкінуць іх перад сонцам, і перад месяцам, і перад усім войскам нябесным, якія яны любілі, і якім служылі, і за якімі хадзілі, і якіх шукалі, і якім пакланяліся. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і раскідаюць іх перад сонцам і месяцам і перад усім войскам нябесным, якіх яны любілі і якім служылі і сьледам за якімі хадзілі, якіх шукалі і якім пакланяліся; ня прыбяруць іх і не пахаваюць: яны будуць гноем на зямлі. |
І занядбалі яны ўсе прыказанні Госпада, Бога свайго, і зрабілі сабе двух літых цяльцоў, і слуп, і пакланяліся ўсяму войску нябеснаму, і служылі Баалу,
І зноў адбудоўваў ён узгоркі, якія знішчыў Эзэкія, бацька яго, і пабудаваў ахвярнікі Баалу, і зрабіў слуп, як рабіў Ахаб, цар Ізраэля, і пакланяўся ўсяму войску нябеснаму, і служыў яму.
І пабудаваў ён ахвярнікі ўсяму войску нябеснаму на абодвух панадворках святыні Госпадавай,
І знішчыў ён святароў паганскіх, якіх паставілі цары Юдэі дзеля складання ахвяр на ўзгорках у гарадах Юдэі і ў ваколіцах Ерузаліма, і тых, якія кадзілі Баалу, і сонцу, і месяцу, і дванаццаці сузор’ям, і ўсяму войску нябеснаму.
Ці не зразумеюць усе тыя, што чыняць несправядлівасць, тыя, што пажыраюць народ Мой, быццам лусту хлеба? Бога не паклікалі яны;
Калі б хто нарадзіў сто дзяцей, і жыў шмат гадоў, і дні яго гадоў памножыліся, а душа яго не насыцілася дабром маёмасці сваёй, і нават не меў бы пахавання, аб такім я кажу, што шчаслівейшы за яго выкідыш.
а людзі, якім яны праракуюць, будуць выкінуты на вуліцы Ерузаліма на голад і на меч, і не будзе каму пахаваць іх; самі яны і жонкі іх, сыны і дочкі іх; — і вылью на іх ліхоту іх.
скажаш ім: “Бо пакінулі Мяне бацькі вашы, — кажа Госпад, — і пайшлі следам за багамі чужымі, ды служылі ім, і пакланяліся ім, а ад Мяне адвярнуліся, ды закон Мой не пільнавалі.
«Паўміраюць яны ад смяротных хвароб, будуць яны не аплаканыя і не пахаваныя, будуць яны, як гной на полі, ды будуць вынішчаны мечам і голадам, і трупы іх будуць ежаю птушкам нябесным і звярам палявым».
І паўміраюць вялікія і малыя на гэтай зямлі, не будуць яны пахаваныя, і ніхто не будзе па іх плакаць, ніхто не зробіць дзеля іх нарэзаў і не будзе стрыгчыся.
і стануцца нячыстымі дамы Ерузаліма і дамы цароў Юды, падобна як месца Тафэт; усе дамы, на дахах якіх палілі кадзіла ўсім сілам нябесным ды складалі ахвяры вадкія чужым багам”».
Будзе ён мець пахаванне, якое спраўляецца аслу. Будуць яго цягнуць і кінуць далёка па-за брамамі Ерузаліма».
І будуць забітыя Госпадам у гэты дзень ад аднаго канца зямлі да другога яе канца; ніхто не будзе па іх плакаць, ані іх збіраць, ані іх хаваць: і застануцца яны, як гной, на паверхні зямлі”.
І ўся лагчына трупаў і попелу, ды ўсё наваколле аж да ручая Цэдрон, да рога брамы Конскай на ўсход — святыня Госпада, і не будуць яны ўжо больш знішчаныя і зруйнаваныя навекі”».
Таму вось што кажа Госпад супраць Ёакіма, цара Юдэйскага: “Не будзе ад яго нікога, хто б сядзеў на пасадзе Давіда. Труп яго будзе выстаўлены на спёку дня і на холад ночы.
Жанчыны! Паслухайце ж слова Госпада, і хай прымуць вушы вашы слова вуснаў Яго, ды навучыце дачок вашых галашэнням, а адна адну — песням жалобным.
Бо смерць прабралася праз нашы вокны, увайшла ў дамы нашы, каб знішчыць дзяцей на вуліцах, і юнакоў — на плошчах.
Гавары: гэта кажа Госпад: “І будзе ляжаць труп чалавечы, як гной на полі ды як снапы за жняёю, і няма каму збіраць іх”.
Ды выкіну цябе ў пустыню і разам усіх рыб рэк тваіх. І падзеш ты на паверхню зямлі, ніхто цябе не падыме і не пахавае. Звярам палявым і птушкам паднебным аддаў Я цябе на пажыранне.
І трупы сыноў Ізраэля Я пакладу перад абліччам ідалаў вашых, і косці вашы Я раскідаю вакол ахвярнікаў вашых;
І завёў Ён мяне на ўнутраны панадворак дома Госпада, і вось, ля ўваходу ў святыню Госпада, між уваходам і ахвярнікам, знаходзілася каля дваццаці пяці мужчын, павернутых спіной да святыні Госпада і тварамі на ўсход, і яны пакланяліся ўсходу сонца.
«І буду Я мучыць людзей, і будуць яны хадзіць, як сляпыя, бо зграшылі супраць Госпада; і будзе размецена кроў іх, як пыл, і цела іх — як гной».
і тых, якія пакланяюцца войску нябеснаму на дахах, і тых, якія схіляюцца і прысягаюць Госпадам і прысягаюць Мількомам,
Дык Бог адвярнуўся ад іх і дазволіў, каб служылі войску нябеснаму, як напісана ў кнізе прарокаў: “Дом Ізраэля! Хіба прыносілі вы Мне ахвяры і цэласпаленні на працягу сарака гадоў у пустыні?
і пойдуць служыць чужым багам, і будуць пакланяцца ім, ці сонцу, ці месяцу, ці ўсяму войску нябеснаму, чаго я не загадаў,
і каб часам, калі падымеш вочы ў неба і ўбачыш сонца і месяц, і зоркі, і ўсё нябеснае войска, не спалохаўся і не пачаў пакланяцца ім і служыць ім, бо Госпад, Бог твой, прызначыў іх усім народам, якія ёсць пад небам.