І зрабілі супраць яго змову ў Ерузаліме, але ён уцёк у Лахіс; і паслалі па яго ў Лахіс, і там забілі яго.
ЕРАМІІ 34:7 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А войска цара Бабілона ваявала супраць Ерузаліма ды супраць усіх гарадоў юдэйскіх, якія яшчэ былі супраць Лахіса і Азэкі, бо толькі гэтыя ўмацаваныя гарады трымаліся спаміж усіх гарадоў юдэйскіх. Біблія (пераклад А.Бокуна) А войска валадара Бабілонскага ваявала супраць Ерусаліму і супраць усіх пазасталых гарадоў Юды, супраць Ляхішу і Азэкі, бо толькі гэтыя гарады ўмацаваныя трымаліся спаміж усіх гарадоў Юды. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Тым часам войска цара Вавілонскага ваявала супроць Ерусаліма і супроць усіх гарадоў Юдэйскіх, якія яшчэ заставаліся, супроць Лахіса і Азэкі; бо з гарадоў Юдэйскіх толькі гэтыя заставаліся, як гарады ўмацаваныя. |
І зрабілі супраць яго змову ў Ерузаліме, але ён уцёк у Лахіс; і паслалі па яго ў Лахіс, і там забілі яго.
Такім чынам, вярнуўся Рабсак і знайшоў цара асірыйцаў, які здабываў Лебну; бо пачуў, што ён адышоў з-пад Лахіса.
І паслаў цар асірыйскі Рабсака з вялікім войскам у Ерузалім супраць цара Эзэкіі, і спыніўся ён пры канале Верхняй крыніцы, на дарозе Поля Валюшніка.
І пойдуць гарады юдэйскія і жыхары Ерузаліма, і будуць клікаць багоў, якім складалі ахвяры, але не выратуюць яны іх у час бяды іх.
Слова, якое было Ярэміі ад Госпада, што казала, калі Набукаданосар, цар Бабілона, з усім сваім войскам, і ўсе царствы зямлі, якія былі пад яго рукою, поруч усе народы ваявалі супраць Ерузаліма і супраць усіх гарадоў яго:
Абвяшчайце ў Юдэі і дайце пачуць у Ерузаліме; распавядайце і трубіце ў трубы па зямлі, крычыце моцна і кажыце: “Збіраймася і хадземце ў гарады ўмацаваныя!”
«Чаму ж мы сядзім? Збірайцеся і пойдзем у гарады ўмацаваныя, каб там загінуць, бо Госпад, Бог наш, аддаў нас на загубу, і на піццё даў нам атручаную ваду, бо зграшылі мы перад Госпадам.
Запрагай у калясніцу коней, жыхарка Лахіса; ты ёсць пачатак граху для дачкі Сіёна, бо ў цябе знайшлі правіны Ізраэля!
І возьме ён у аблогу цябе ва ўсіх гарадах тваіх, пакуль не разваліць муры твае моцныя і высокія, у якіх ты ўскладаў надзею, ва ўсёй зямлі тваёй. І будзе трымаць цябе ў аблозе ва ўсіх брамах тваіх, на ўсёй зямлі тваёй, якую дасць табе Госпад, Бог твой,
Дык Адоні-Сэдэк, цар Ерузаліма, паслаў пасланцоў да Агама, цара Геброна, і да Парама, цара Ярмута, таксама да Яфія, цара Лахіса, і да Дабіра, цара Эглона, запрашаючы:
Дык, сышоўшыся, злучыліся разам пяць цароў амарэйскіх: цар Ерузаліма, цар Геброна, цар Ярмута, цар Лахіса, цар Эглона са сваімі войскамі; і сталі яны лагерам каля Габаона, і ваявалі супраць яго.