ЕРАМІІ 31:5 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ты зноў будзеш садзіць вінаграднікі на ўзгорках Самарыі, і будуць садзіць іх і збіраць вінаград земляробы. Біблія (пераклад А.Бокуна) Ты зноў будзеш садзіць вінаграднікі на гарах Самарыі, і будуць садзіць іх земляробы твае, і будуць спажываць [плады]. Біблія (пераклад В. Сёмухі) зноў насадзіш вінаграднікі на горах Самарыі; вінаграднікі, якія будуць гадаваць іх, самыя будуць карыстацца імі. |
Бо гэта кажа Госпад Магуццяў, Бог Ізраэля: «Будуць яшчэ ў гэтай зямлі набываць дамы, палі і вінаграднікі».
і будуць у ёй жыць спакойна, і будуць будаваць дамы, і будуць садзіць вінаграднікі; і будуць жыць бяспечна ў той час, калі над усімі ворагамі іх вакол Я буду праводзіць суд, і даведаюцца, што Я — Госпад, Бог іх”».
а вы, горы Ізраэля, выпускаць будзеце свае галіны і даваць свае плады народу Майму Ізраэльскаму, бо ён хутка вернецца.
Вярну з палону народ Мой ізраэльскі; і адбудуюць яны зруйнаваныя гарады, і абжывуцца ў іх, і будуць закладаць вінаграднікі, і будуць піць віно з іх, і вырасцяць сады, і будуць есці плады з іх.
І ўспадкаемяць яны поўдзень, гару Эзава, ды Сэфэлу філістынцаў; і зоймуюць зямлю Эфраіма, і зямлю Самарыі, а Бэньямін зойме Галаад.
«І Я зраблю з Самарыі кучу камянёў, поле, дзе будуць разводзіць вінаград; і сцягну камяні яе ў лагчыну, і адкрыю падмуркі яе.
І кожны будзе сядзець пад сваім вінаградам і пад сваім дрэвам фігавым, і не будзе ніхто страшыць іх; бо гэта сказалі вусны Госпада Магуццяў.
У той дзень — прадказанне Госпада Магуццяў, — пакліча сябар сябра свайго ў засень вінаграду і фігавага дрэва”.
Ці ёсць чалавек, які насадзіў вінаграднік і яшчэ не сабраў ураджаю? Хай пойдзе і вернецца ў дом свой, каб часам не загінуў у баі, а другі чалавек не сабраў вінаград.
Заручышся з жонкай, а другі будзе спаць з ёй. Будзеш будаваць дом, але не будзеш жыць у ім, пасадзіш вінаграднік, але не збярэш пладоў яго.
І адказаў Давід святару, і сказаў яму: «Сапраўды, што датычыць жанчын, не было іх з намі ані ўчора, ані заўчора. Калі выбіраліся ў дарогу, целы паслугачоў былі чыстыя, хоць гэтая выправа звычайная. Тым больш сёння чыстыя целы іх».