Госпад, бачачы, што разбэшчанасць людзей на зямлі сталася вялікая і што ўсе думкі сэрца іх не накіроўваліся ні на што іншае, акрамя як на зло,
ЕРАМІІ 18:12 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А яны сказалі: «Надарма! Мы пойдзем за сваімі ўласнымі задумамі, і кожны будзе паводзіць сябе паводле сапсаванасці ліхога сэрца свайго». Біблія (пераклад А.Бокуна) А яны сказалі: “Надарма! Бо мы будзем хадзіць паводле думак нашых, кожны будзе рабіць паводле закамянеласьці ліхога сэрца свайго”. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Але яны кажуць: «не спадзявайся, мы будзем жыць згодна са сваім намыслам і будзем рабіць кожны паводле ўпартасьці злога сэрца свайго». |
Госпад, бачачы, што разбэшчанасць людзей на зямлі сталася вялікая і што ўсе думкі сэрца іх не накіроўваліся ні на што іншае, акрамя як на зло,
І Госпад пачуў пах найпрыемнейшы, і сказаў Госпад сэрцу Свайму: «Ніколі больш не буду праклінаць зямлю з-за людзей, бо намер сэрца чалавечага схільны да зла ад юнацтва яго. Дык ужо болей не будзе пагібелі на кожную душу жывую, як Я зрабіў.
І калі ён яшчэ гаварыў з імі, з’явіўся цар, які падышоў да яго і сказаў: «Глядзі, колькі няшчасця ад Госпада! Чаго яшчэ маю чакаць ад Госпада?»
Змучылася многімі падарожжамі сваімі. А не сказала: “Дарэмна гэта!” Знайшла жыццёвую бадзёрасць, таму не аслабела.
Увесь дзень працягваў Я рукі Мае да народа бунтоўнага, які ішоў па нядобрай дарозе ўслед за сваімі задумамі;
А яны не слухалі і не нахінулі вуха сваё, але кожны з іх пайшоў паводле ўпартасці ліхога сэрца свайго, дык прывёў Я на іх усе словы гэтай дамовы, як загадаў, каб яны рабілі, а яны не рабілі”».
Але і вы паводзілі сябе яшчэ горш за бацькоў вашых, бо, вось, кожны з вас жыве па сапсаванасці сэрца свайго ліхога, каб не слухаць Мяне.
Беражы нагу сваю, каб не стала босай, і горла сваё, каб не сасмагла. А ты кажаш: “Надарма, ні за што! Я люблю чужых і пайду за імі!”
Яны кажуць тым, якія абражаюць Мяне: “Сказаў Госпад: будзе супакой вам”, а кожнаму, хто жыве ў сапсаванасці сэрца свайго, кажуць: “Не спаткае вас няшчасце”».
У той час Ерузалім назавуць Пасадам Госпада. І збяруцца да яго ўсе народы ў імя Госпада ў Ерузалім; ды не будуць ужо ісці следам за сапсаванасцю сэрца свайго ліхотнага.
Але здзейснім рашуча кожнае слова, якое выйшла з нашых вуснаў, і будзем складаць ахвяры кадзільныя царыцы неба і складаць на ўшанаванне яе ахвяры вадкія, як рабілі мы і бацькі нашы, цары нашы і князі нашы ў гарадах Юды і на вуліцах Ерузаліма. Тады мелі мы ўдосталь хлеба, і добра было нам, і не спатыкала нас нішто благое.
«І паставіў Я назіральнікаў над вамі: “Слухайце гукі трубы!” Але яны адказалі: “Не будзем слухаць!”
Але яны не паслухалі Мяне, ды не схілілі вуха свайго, і пайшлі па жаданнях закамянеласці свайго ліхога сэрца; павярнуліся да Мяне спінаю, а не тварам,
І сказаў Ён мне: «Сыне чалавечы, косткі гэтыя — гэта ўвесь дом Ізраэля. Яны кажуць: “Высахлі косткі нашы, і прапала надзея наша, і загінулі мы”.
Вы кажаце: “Надарма служыць Богу! Бо якую карысць мы мелі з таго, што пільнавалі прыказанні Яго і што хадзілі сумныя перад Госпадам Магуццяў?
Калі б хто чуў словы гэтага праклёну і патураў сабе ў сэрцы сваім, кажучы: “Супакой мець буду, хоць буду жыць у крывадушнасці сэрца свайго,” — той сцягвае загубу на зямлю як абводненую, так і сухую.