ЕРАМІІ 11:8 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)8 А яны не слухалі і не нахінулі вуха сваё, але кожны з іх пайшоў паводле ўпартасці ліхога сэрца свайго, дык прывёў Я на іх усе словы гэтай дамовы, як загадаў, каб яны рабілі, а яны не рабілі”». Глядзіце раздзелБіблія (пераклад А.Бокуна)8 Але яны ня слухалі і не прыхілілі вуха сваё, і кожны хадзіў паводле закамянеласьці ліхога сэрца свайго. І Я прывёў на іх усе словы запавету гэтага, якія Я загадаў, каб яны рабілі, а яны не рабілі”». Глядзіце раздзелБіблія (пераклад В. Сёмухі)8 Але яны ня слухаліся і ня прыхілялі вуха свайго, а хадзілі кожны паводле ўпартасьці ліхога сэрца свайго: таму Я навёў на іх усё сказанае ў запавеце гэтым, які Я запавядаў ім выконваць, а яны ня выконвалі. Глядзіце раздзел |
І пасылаў Я да вас усіх слугаў Маіх, прарокаў, падымаючыся на досвітку, пасылаючы і кажучы: “Навярніцеся кожны ад дарогі сваёй ліхой і выпраўце ўчынкі вашыя і не хадзіце за іншымі багамі, не пакланяйцеся ім, і будзеце жыць у зямлі, якую Я даў вам і бацькам вашым”. Але вы не прыхілілі вуха свайго і не паслухаліся Мяне.
Але здзейснім рашуча кожнае слова, якое выйшла з нашых вуснаў, і будзем складаць ахвяры кадзільныя царыцы неба і складаць на ўшанаванне яе ахвяры вадкія, як рабілі мы і бацькі нашы, цары нашы і князі нашы ў гарадах Юды і на вуліцах Ерузаліма. Тады мелі мы ўдосталь хлеба, і добра было нам, і не спатыкала нас нішто благое.