ЕЗЭКІІЛЯ 27:27 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Багацце тваё, і скарбы твае, і шматлікія тавары твае, маракі твае і твае стырнавыя, майстры твае і пакупнікі твае, таксама ўсе ваяры твае, якія ёсць у цябе, і ўсё войска тваё, якое ёсць у цябе, патонуць у глыбіні мора ў дзень твайго падзення. Біблія (пераклад А.Бокуна) Багацьце тваё, тавары твае, гандаль твой, маракі твае і корнікі твае, тыя, што напраўляюць выломы твае, і тыя, што гандлююць таварам тваім, усе ваяры твае, якія ў табе, і ўсё войска тваё, якое пасярод цябе, патопяцца ў сэрцы мораў у дзень падзеньня твайго. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Тваё багацьце і твае тавары, усе твае склады, карабельнікі твае і твае стырнікі, што закладвалі твае прабоіны і кіравалі тваім гандлем, і ўсе ратнікі твае, якія ў цябе былі, і ўсё мноства народу ў табе ў дзень твайго падзеньня ўпадзе ў сэрца мораў. |
І сталася: адзінаццатага года, у першы дзень месяца прамовіў да мяне Госпад гэтыя словы:
Будуць знішчаны багацці твае, парабаваны будуць тавары твае, і разваляць яны муры твае, і дамы твае багатыя разбураць, і камяні твае, і дрэвы твае, і пыл твой кінуць у сярэдзіну водаў.
і зраблю Я з цябе найчысцейшую скалу; будзеш ты месцам сушэння сетак і не адбудуешся больш, бо Я сказаў гэта”, — кажа Госпад Бог.
Я ператвару цябе ў нікчэмнасць, і ты перастанеш існаваць, і будуць шукаць цябе, і ніколі не знойдуць навек”, — кажа Госпад Бог».
Тарсіс гандляваў з табой дзеля мноства ўсякага багацця; срэбра і жалеза, свінец і волава далі табе за тавары твае.
Купцы з Сабы і Рэгмы гандлявалі з табой: давалі табе на абмен усе найлепшыя духмянасці, і ўсялякія каштоўныя камяні, і золата.
Гандлявалі яны з табой багатымі шатамі, плашчамі з гіяцынту, і ўзорыстымі тканінамі, і рознакаляровымі тканінамі, якія былі абкручаны вяроўкамі і пакладзены ў кедравыя скрыні.
Цяпер ты разбіты морам у глыбінях водаў. Твае багацці ды ўсе твае жыхары, якія былі ў цябе, патанулі.
Гэта кажа Госпад: “Дзеля трох злачынстваў Тыра і з прычыны чатырох не адмяню слова, таму што яны перадалі ўсіх, як палонных, у Эдом і не памяталі пра братэрскае пагадненне.
І Тыр пабудаваў свой вал абароны і назбіраў срэбра, як пылу, і золата, быццам смецця на дарогах.