і пасвячалі сыноў сваіх і дачок сваіх праз агонь; і займаліся варажбою і чарамі, і дапускаліся таго, што чынілі ліхое перад Госпадам і прагняўлялі Яго.
ЕЗЭКІІЛЯ 23:37 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Бо яны чужаложылі, і кроў на іх руках, і распуснічалі яны з ідаламі сваімі; а таксама сыноў сваіх, якіх для Мяне нарадзілі, прынеслі ім на пажыранне. Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо яны чужаложылі і кроў на руках іхніх, і чужаложылі яны з ідаламі сваімі, а таксама сыноў сваіх, якіх для Мяне нарадзілі, яны праводзілі [праз агонь] на спажыву ім. Біблія (пераклад В. Сёмухі) бо яны пералюбнічалі, і сыноў сваіх, якіх нарадзілі Мне, праз агонь праводзілі, як ежу ім. |
і пасвячалі сыноў сваіх і дачок сваіх праз агонь; і займаліся варажбою і чарамі, і дапускаліся таго, што чынілі ліхое перад Госпадам і прагняўлялі Яго.
і правёў ён сына свайго праз агонь, і займаўся варажбой і чарамі, і паставіў прарокаў, і павялічыў колькасць вешчуноў, так што рабіў ён зло ў вачах Госпада і гнявіў яго.
Таксама апаганіў ён Тафэт, што ў лагчыне Бэн-Гэном, каб ніхто не праводзіў сына свайго або дачку праз агонь Малоха.
і дзеля нявіннай крыві, якую праліў і напоўніў Ерузалім крывёю нявіннаю; і таму не захацеў Госпад прабачыць.
Калі выцягнеце рукі вашы, адвярну вочы Мае ад вас, і нават калі вы павялічыце малітвы, не выслухаю. Рукі бо вашы поўныя крыві.
І збудавалі ўзгоркі Баала, якія ў лагчыне Бэн-Гэном, каб прысвячаць сваіх сыноў і сваіх дачок Малоху. Не загадваў Я ім гэтага, ані на думку Мне гэта не прыйшло, каб рабіць такую брыдоту ды давесці Юду да граху”.
І пабудавалі ўзгорак Тафэт у лагчыне Бэн-Гэном, каб паліць агнём сыноў сваіх і дачок сваіх, чаго Я не загадваў ім і што не задумваў Я ў сэрцы Маім».
калі не будзеце крыўдзіць чужынца, сірату і ўдаву, ды не будзеце праліваць нявіннай крыві на гэтым месцы, ды калі не пойдзеце за чужымі багамі на сваю ўласную загубу,
Як гэта? Вы крадзеце, забіваеце, чужаложыце, прысягаеце фальшыва, успальваеце Баалу, ходзіце за чужымі багамі, якіх не ведаеце,
Вось што кажа Госпад Бог: «За тое, што былі растрачаны грошы твае і за тое, што аголены быў твой сорам у распусце тваёй з тваімі палюбоўнікамі і з усімі тваімі агіднымі ідаламі, і за кроў тваіх сыноў, якіх ты аддала ім,
І Я буду судзіць цябе, як судзяцца чужаложніцы і забойцы, і выдам цябе ў кроў абурэння і руплівасці.
Сапраўды, ты — дачка сваёй маці, якая пагрэбавала сваім мужам і сваімі дзецьмі; і ты — сястра сваіх сясцёр, якія пагрэбавалі сваімі мужамі і сваімі дзецьмі. Маці ваша была хетэйка, а бацька ваш — амарэй.
і Я апаганіў іх ахвярамі іх, калі яны ахвяроўвалі ўсё, што першароднае, каб абудзіць у іх страх ды каб даведаліся, што Я — Госпад».
і пры ўскладанні дароў вашых, калі праводзіце сыноў вашых праз агонь, вы апаганьваецеся з усімі ідаламі вашымі аж па сённяшні дзень, ды Я адкажу вам, дом Ізраэля? Жыву Я, — кажа Госпад Бог, — не дазволю, каб вы ў Мяне шукалі парады.
І калі ахвяроўвалі яны сваіх сыноў ідалам сваім і ў той самы дзень прыходзілі ў святыню Маю, каб апаганіць яе, вось так рабілі яны ў сярэдзіне дома Майго.
Такім чынам, людзі справядлівыя: будуць яны судзіць іх так, як судзяць чужаложніц і забойцаў, бо яны чужаложнічалі, і кроў на руках іх.
Пачатак слова Госпадава праз Осію. Сказаў Госпад Осію: «Ідзі, вазьмі сабе жонку з блудніц і дзяцей з распусты, бо зямля, распусная і разбэшчаная, адварочваецца ад Госпада».
Вось жа, Госпад сказаў мне: «Ідзі яшчэ і палюбі жанчыну, каханую мужам, але чужаложную, як любіць Госпад сыноў Ізраэля, а яны глядзяць на чужых багоў і любяць аладкі з разынкамі».
Пракляцце і хлусня, забойства і крадзеж, і чужаложства распаўсюдзілася лішне, кроў памнажае кроў.
Не аддавай дзіцяці свайго на ахвяру ідалу Малоху, каб не спаганіць імя Бога твайго. Я — Госпад.
Ерузалім, Ерузалім, які забіваеш прарокаў і камянуеш тых, што да цябе пасланы, колькі разоў хацеў Я сабраць сыноў тваіх, як птушка птушанят сваіх пад крылы, але вы не захацелі.
Не рабі падобным чынам Госпаду, Богу твайму, бо ўсе брыдкія рэчы, якія адвяргае Госпад і якія ненавідзіць, яны чынілі для сваіх багоў, нават сваіх сыноў і дачок складаючы ў ахвяру і праводзячы праз агонь.