ЕЗЭКІІЛЯ 22:31 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І выліў Я на іх гнеў Мой, у агні Майго абурэння вынішчыў іх, на галовы іх скінуў віну за іх учынкі”, — кажа Госпад Бог». Біблія (пераклад А.Бокуна) І Я выліў на іх гнеў Мой, у агні абурэньня Майго вынішчу іх, шляхі іхнія ўскладу на галовы іхнія, кажа Госпад ГОСПАД”». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Дык вось вылью на іх абурэньне Маё, агнём лютасьці Маёй вынішчу іх, паводзіны іхнія абярну ім на галаву, кажа Гасподзь Бог. |
прыходзяць з далёкіх краін, ад небасхілу, Госпад і сродкі Яго гневу, каб спустошыць усю зямлю.
Вось жа, імя Госпада прыходзіць здалёк, абуральны гнеў Яго і страшны Яго гром, вусны Яго перапоўнены абурэннем, і язык Яго — як агонь паглынальны.
Учыню Я збор і буду збіраць іх, — кажа Госпад, — ды няма ні гронкі на галінках, ані фігаў на дрэве фігавым, і лістота звяла».
Споўніў Госпад гнеў Свой, выліў распал гневу Свайго; і распаліў на Сіёне агонь, які паглынуў падмуркі яго.
А чыё сэрца схіляецца да ідалаў і агіднасцей сваіх, на тыя галовы пакладу Я адказнасць за іх учынкі”, — кажа Госпад Бог».
За тое, што ты забылася на дні маладосці сваёй і ўсімі ўчынкамі давяла Мяне да гневу, Я ў сваю чаргу абярну шляхі твае на галаву тваю, — кажа Госпад Бог, — і не зрабіў Я паводле злачынстваў тваіх ва ўсіх тваіх агіднасцях.
падобна як кладзецца разам у печы срэбра, і медзь, і жалеза, і свінец, і волава, каб распаліць у ёй агонь і расплавіць іх, так і вас Я збяру ў абурэнні Маім і лютасці Маёй, і пакладу вас і растаплю,
і даведаюцца яны, што Я — Госпад, калі Я нашлю агонь на Егіпет, і ўсе яго паплечнікі будуць знішчаны.
цяпер прыходзіць канец на цябе, і Я пашлю абурэнне Маё супраць цябе, і асуджу цябе паводле шляхоў тваіх ды залічу табе ўсе агіднасці твае.
І не пашкадуе вока Маё цябе, і не злітуюся, але ўскладу адказнасць на цябе за шляхі твае, і твае агіднасці застануцца ў цябе, і даведаецеся, што Я — Госпад”.
Дык і Маё вока не пашкадуе, і не злітуюся: адказнасць за іх паводзіны Я ўскладу на іх галовы».
І пачуў я магутны голас са святыні, які казаў сямі анёлам: «Ідзіце і выліце сем чар гневу Божага на зямлю».