Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЕЗЭКІІЛЯ 30:8 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

8 і даведаюцца яны, што Я — Госпад, калі Я нашлю агонь на Егіпет, і ўсе яго паплечнікі будуць знішчаны.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

8 І яны даведаюцца, што Я — ГОСПАД, калі Я прывяду агонь пад Эгіпет і будуць патрушчаны ўсе, хто дапамагае яму.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

8 І ўведаюць, што Я - Гасподзь, калі пашлю агонь на Егіпет, і ўсе падпоры яго будуць скрышаны.

Глядзіце раздзел Копія




ЕЗЭКІІЛЯ 30:8
22 Крыжаваныя спасылкі  

Ён спыняе войны аж па край зямлі. Ён трэ лукі і ламае зброю, а шчыты паліць агнём.


Весяліцца справядлівы, калі ўбачыць пакаранне, ён мые свае ногі ў крыві грэшніка.


Дык выліў на яго абурэнне гневу Свайго і моцную бітву і спаліў яго наўкола — і той не ўцяміў, і падпаліў яго, а ён не зразумеў.


Споўніў Госпад гнеў Свой, выліў распал гневу Свайго; і распаліў на Сіёне агонь, які паглынуў падмуркі яго.


І выліў Я на іх гнеў Мой, у агні Майго абурэння вынішчыў іх, на галовы іх скінуў віну за іх учынкі”, — кажа Госпад Бог».


І больш не будзе для дому Ізраэля пакуты і церня, што нясе гора адусюль з боку тых, якія акружаюць яго, і будуць ведаць, што Я — Госпад Бог”.


і будуць у ёй жыць спакойна, і будуць будаваць дамы, і будуць садзіць вінаграднікі; і будуць жыць бяспечна ў той час, калі над усімі ворагамі іх вакол Я буду праводзіць суд, і даведаюцца, што Я — Госпад, Бог іх”».


І не будзе больш яно надзеяй дому Ізраэля, будзе ім нагадваць несправядлівасць таго часу, калі яны звярталіся да іх, і даведаюцца яны, што Я — Госпад Бог”».


І ўсе жыхары Егіпта даведаюцца, што Я — Госпад, бо ты быў апорай з чароту для дому Ізраэля;


і зямля Егіпецкая стане пустыняй і месцам бязлюдным, і даведаюцца яны, што Я — Госпад. За тое, што ты сказаў: “Мая рака, і я яе зрабіў”, —


І спустошу зямлю Патрос, і пушчу агонь на Танею, і ўчыню суды над Но.


І Я выпушчу агонь на Егіпет; быццам парадзіха, будзе цярпець боль Сін, і ў Но адкрыецца вылам, і на Мемфіс нападуць ворагі ўдзень.


І спашлю Я агонь на Магога і на тых, хто бяспечна жыве на астравах, і пазнаюць яны, што Я — Госпад.


Сашлю агонь на муры Тыра, і паглыне ён яго палацы”.


Пашлю агонь на Тэман, і паглыне палацы Босры”.


Дык распалю агонь на мурах Рабы, і паглыне ён яго палацы сярод голасу ў дзень бою ды сярод віхуры ў дзень буры;


Пашлю агонь на дом Газаэля, і паглыне ён палацы Бэнадада.


Ды пашлю агонь на муры Газы, і паглыне ён палацы яго.


Дык пашлю агонь на Мааба, ён паглыне палацы Карыёта, ды прападзе ў час завірухі ваеннай Мааб, у гармідары і пры гуку трубы:


дык сашлю агонь на Юду, і паглыне ён палацы Ерузаліма”.


Узгарэўся агонь раз’ятранасці Маёй і будзе гарэць аж да найглыбейшага пекла, і спаліць зямлю з расліннасцю яе, і спапяліць падваліны гор.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы