ДРУГІ ЗАКОН 33:22 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Пра Дана гэтак сказаў: «Дан — ільвянятка, якое выскоквае часта з Басана». Біблія (пераклад А.Бокуна) Да Дана сказаў: «Дан — ільвянятка, якое выскоквае з Башану». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Пра Дана сказаў: Дан малады леў, які выбягае з Васана. |
і скажы: “Якой жа львіцай між ільвамі была твая маці? Яна ляжала паміж ільвянятамі, сваіх малых гадавала.
І выгадавала адно з ільвянятак сваіх; і стаў ён ільвом, і навучыўся хапаць здабычу, і пажыраў людзей.
І мяжа сыноў Дана ўцякае ад іх. І выправіліся сыны Дана, і ўступілі ў бой з Ласэмам, і занялі яго; і забілі яго вастрыём меча, і апанавалі яго, і абжыліся там, і назвалі яго Ласэм-Дан, ад імя Дана, бацькі свайго.
Тады сышоў на яго Дух Госпадаў, і ён пайшоў у Аскалон, і забіў там трыццаць чалавек: знятае з іх адзенне аддаў ён тым, якія разгадалі загадку. І, разгневаны дужа, вярнуўся ў дом бацькі свайго.
І сышоў тады на Самсона Дух Госпадаў, і ён разадраў ільва на кускі, як казляня, зусім нічога не маючы ў руках. Але бацьку і маці аб гэтым не пажадаў сказаць.
Тады, знайшоўшы яшчэ свежую асліную сківіцу, ён, схапіўшы яе, знішчыў ёю тысячу чалавек.
І прынёс ім вялікае знішчэнне, перабіваючы сцёгны і лыткі. А ён пайшоў і абжыўся ў пячоры скалы ў Этаме.
і сказаў Самсон: «Хай памрэ душа мая разам з філістынцамі!» І страсянуў ён моцна калоны, і ўпаў дом на ўсіх князёў, і на ўсіх іншых, якія там былі; і тых, каго ён тады забіў, сам гінучы, было болей, чым тых, каго пазабіваў за час усяго жыцця свайго.
А тыя шэсцьсот чалавек узялі тое, што зрабіў Міха, і святара яго, і прыбылі ў Лаіс, да народа спакойнага і бесклапотнага, і пабілі яго мечам, а горад аддалі агню,