ДРУГІ ЗАКОН 11:7 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Вочы вашы бачылі ўсе вялікія справы Госпада, якія Ён учыніў, Біблія (пераклад А.Бокуна) Вочы вашыя бачылі ўсе вялікія справы ГОСПАДА, якія Ён учыніў, Біблія (пераклад В. Сёмухі) бо вочы вашыя бачылі ўсе вялікія дзеі Госпада, якія Ён учыніў. |
ЛЯМЭД. каб даць спазнаць сынам чалавечым моц Тваю і славу велічнасці Валадарства Твайго.
і што зрабіў ён Датану і Абіраму, сынам Эліяба, які быў сынам Рубэна, як іх праглынула зямля, адкрыўшы сваю пашчу, разам з дамамі і палаткамі, і з усёй іх маёмасцю, якую мелі яны сярод Ізраэля.
каб вы пільнавалі ўсе прыказанні, якія сёння я загадваю вам, каб набраліся вы сілы і змаглі ўвайсці і завалодаць зямлёю, у якую ўступаеце,
І склікаў Майсей увесь Ізраэль, і сказаў ім: «Вы бачылі ўсё, што ў зямлі Егіпецкай на вашых вачах зрабіў Госпад фараону, і ўсім паслугачам яго, і ўсёй зямлі яго,
Вочы вашы бачылі ўсё, што зрабіў Госпад супраць Баал-Пэгора, як Ён вынішчыў сярод вас усіх паслядоўнікаў яго.
Не з бацькамі нашымі заключыў Ён гэтую дамову, але з намі, якія тут сёння жывём, з намі ўсімі.
вялікія плягі, якія бачылі вочы твае, і знакі, і цуды, а таксама руку магутную і ўзнятае плячо, каб вывеў цябе Госпад, Бог твой; так зробіць Ён усім народам, якіх ты баішся.
І Ізраэль служыў Госпаду ва ўсе дні жыцця Ешуа і старэйшых, якія значна перажылі Ешуа і якія ведалі ўсе справы Госпада, што Ён зрабіў Ізраэлю.