ДРУГІ ЗАКОН 1:36 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) за выключэннем Калеба, сына Ефоны. Ён яе ўбачыць, яму і сынам яго дам Я гэтую зямлю, па якой ён хадзіў, бо ён рабіў усё, каб быць паслухмяным Госпаду». Біблія (пераклад А.Бокуна) акрамя Халева, сына Ефунны. Ён яе ўбачыць, яму і сынам яго дам Я зямлю гэтую, па якой ён хадзіў, бо ён спаўняў [слова] ГОСПАДА”. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Толькі Халеў, сын Ефаніеў, пабачыць яе; яму дам Я зямлю, па якой ён праходзіў, і сынам ягоным, за тое, што ён слухаўся Госпада. |
амалекцы жывуць у Нагэбе; хетэі, і евусеі, і амарэі — у гарах, а хананеі жывуць каля мора і на берагах Ярдана».
Паслугача Свайго Калеба, поўнага іншага духа, які ідзе за Мною, увяду Я ў тую зямлю, якую ён абышоў, і нашчадкі яго авалодаюць ёю.
бо прадказаў ім Госпад, што ўсе яны перамруць у пустыні; і не застанецца з іх у жывых ніводзін, апрача Калеба, сына Ефоны, і Ешуа, сына Нуна.
Хто ж гэта тыя, хто, слухаючы, абураліся? Ці не ўсе, што выйшлі з Егіпта праз Майсея?