І, калі я адыду ад цябе, возьме цябе Дух Госпадаў у месца, якога я не ведаю, і, калі я пайду і паведамлю Ахабу, ён не знойдзе цябе, дык ён заб’е мяне. А паслугач твой баіцца Госпада ад маленства свайго.
ДЗЕІ 8:39 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А калі выйшлі з вады, Дух Госпадаў схапіў Піліпа, і еўнух не бачыў яго ўжо больш, але паехаў у сваю дарогу радасны. Біблія (пераклад А.Бокуна) Калі ж выйшлі яны з вады, Дух Госпада падхапіў Філіпа, і эўнух больш ня бачыў яго, бо паехаў у сваю дарогу, радуючыся. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А калі яны выйшлі з вады, Дух Гасподні падхапіў Піліпа, і кажэнік ужо ня бачыў яго, і паехаў сваёю дарогаю, радуючыся. |
І, калі я адыду ад цябе, возьме цябе Дух Госпадаў у месца, якога я не ведаю, і, калі я пайду і паведамлю Ахабу, ён не знойдзе цябе, дык ён заб’е мяне. А паслугач твой баіцца Госпада ад маленства свайго.
і сказалі яму: «Вось паміж паслугачоў тваіх знаходзяцца пяцьдзесят мужных чалавек, якія могуць пайсці і пашукаць гаспадара твайго, ці, часам, не падняў яго Дух Госпадаў і не спусціў на адной з гор або ў якой лагчыне». Ён сказаў: «Не пасылайце!»
Буду радавацца радасцю ў Госпадзе, і ўзвесяліцца душа мая ў Богу маім, бо апрануў Ён мяне ў шаты збаўлення і агарнуў Ён мяне вопраткаю справядлівасці, як сужэнца, аздобленага вянцом, і як сужэнку, упрыгожаную каштоўнасцямі яе.
І падняў мяне дух, і занёс мяне да ўсходняй брамы святыні Госпада, звернутай на ўсход сонца; і вось, ля ўваходу ў браму знаходзілася дваццаць пяць мужоў, і сярод іх убачыў я Язанію, сына Азура, і Пэлцію, сына Банаі, кіраўнікоў народа.
І дух падняў мяне, і прынёс у бачанні ў Божым духу да перасяленцаў у зямлю Халдэйскую; і спынілася ў мяне бачанне, якое я меў.
Супачыла на мне рука Госпада, і вывеў Ён мяне ў духу Госпада, і паставіў мяне сярод даліны, якая была поўная костак.
І падняў мяне дух, і занёс мяне на ўнутраны панадворак, і вось, дом быў поўны славы Госпада.
Выцягнуў Ён штосьці, быццам руку, і схапіў мяне за валасы на галаве маёй; і дух падняў мяне ўгару між зямлёй і небам, і ў Божых бачаннях завёў у Ерузалім у прысенак брамы ўнутранай, размешчанай на паўночным баку, там, дзе знаходзіўся ідал зайздрасці.
Падобнае Валадарства Нябеснае да скарба, схаванага ў зямлі, які ўтойвае чалавек, што знайшоў яго, і ў радасці ад гэтага ідзе і прадае ўсё, што мае, і купляе тую зямлю.
А калі Ісус быў ахрышчаны, зараз выйшаў з вады; і вось, адкрыліся нябёсы, і ўбачыў, што Дух Божы сыходзіць, як голуб, і ідзе да Яго.
І, як толькі выходзіў з вады, убачыў адкрытыя нябёсы ды Духа, як голуба, што сыходзіў на Яго.
І, калі ўвёў іх у дом свой, запрасіў да стала ды з усім домам сваім вельмі цешыўся, што ўверыў Богу.
праз Якога вераю маем доступ да той ласкі, у якой трываем, ды пахваляемся надзеяй славы Божай.
Бо мы ёсць абрэзаныя, якія духам служым Богу і хвалімся Ісусам Хрыстом, і не ў целе маем надзею,