ДЗЕІ 6:4 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А мы ўсцяж будзем на малітве і паслузе слова». Біблія (пераклад А.Бокуна) а мы будзем трываць у малітве і служэньні слова». Біблія (пераклад В. Сёмухі) а мы ўвесь час будзем у малітве і ў служэньні словам. |
Яны ўсе аднадушна трывалі ў малітве і прашэнні разам з жанчынамі і Марыяй, Маці Ісуса, ды братамі Яго.
сведка мне Бог, Якому служу духам маім, абвяшчаючы Евангелле Сына Яго, як я несупынна ўспамінаю вас,
І, калі я абвяшчаю Евангелле, няма мне славы; бо гэты абавязак ляжыць на мне. І гора мне, калі я не абвяшчаю добрую вестку.
Хачу, вось, каб вы ведалі, якую барацьбу я маю дзеля вас і адносна тых, што ў Лаадыцэі, і тых, што не бачылі мяне асабіста ў целе,
Вітае вас Эпафрас, які з вашых, паслугач Хрыста Ісуса, заўсёды руплівы ў малітвах за вас, каб устаялі вы дасканалымі і напоўніліся ўсякай воляй Божай.
абвяшчай слова, настойвай у час ці не ў час, дакарай, забараняй, малі з усёй цярплівасцю і навукай.