І сабралася пры Ім мноства людзей, так што Ён, у лодку ўвайшоўшы, сеў, а ўвесь натоўп стаяў на беразе.
ДЗЕІ 16:13 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А ў суботу выйшлі мы за горад да ракі, дзе звычайна моляцца, і, сеўшы, гутарылі з жанчынамі, што сабраліся. Біблія (пераклад А.Бокуна) І ў дзень суботы выйшлі мы за горад да рэчкі, дзе звычайна адбывалася малітва, і, пасеўшы, гаварылі да сабраных жанчынаў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А ў дзень суботні мы выйшлі за горад да ракі, дзе звычайна назначалася быць маленьню, і сеўшы, гутарылі з жанчынамі, якія там сабраліся. |
І сабралася пры Ім мноства людзей, так што Ён, у лодку ўвайшоўшы, сеў, а ўвесь натоўп стаяў на беразе.
А на світанні вярнуўся зноў у святыню, і ўвесь народ падышоў да Яго, і, сеўшы, Ён навучаў іх.
Яны ж, ідучы далей, прайшлі Пэргэ, і дайшлі да Антыёхіі Пісідыйскай, і ў суботу ўвайшлі ў сінагогу, і там паселі.
Калі яны выходзілі з сінагогі юдэйскай, прасілі іх пагане, каб яны ў наступную суботу гаварылі тыя самыя словы.
І сталася, што, калі мы ішлі на малітву, пераняла нас нейкая дзяўчына, якая мела духа варажбы, і прыносіла яна многа даходу сваім гаспадарам, праракуючы.
Затым перайшлі яны Фрыгію і краіну Галатыйскую, бо Дух Святы забараніў ім прамаўляць слова ў Азіі.
Па звычаі сваім Паўла ўвайшоў да іх і на працягу трох субот разбіраў з імі Пісанне,
У першы дзень пасля суботы, калі сабраліся вучні на ламанне хлеба, Паўла, які назаўтра меў выбрацца ў дарогу, гутарыў з імі ды зацягнуў прамову да поўначы.
Як прайшлі тыя дні, мы выправіліся і пайшлі, а яны ўсе разам з жонкамі і дзецьмі праводзілі нас аж за горад. На ўзбярэжжы палі мы на калені і маліліся,
Няма ўжо юдэя або грэка, няма ўжо нявольніка або вольнага, няма ўжо мужчынскага ані жаночага: бо ўсе вы сталіся адно ў Хрысце Ісусе.
калі толькі застанецеся моцнымі верай, стойкімі і непарушнымі ў надзеі Евангелля, якое вы чулі, якое абвяшчаецца ўсяму стварэнню, якое пад небам, якога я, Паўла, стаўся паслугачом.