А цар Ізраэля і Язафат, цар Юды, сядзелі кожны на сваім пасадзе, апранутыя ў царскае адзенне, на плошчы каля ўваходу ў браму Самарыі; і перад імі прарочылі ўсе прарокі.
ДЗЕІ 12:21 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) У вызначаны ж дзень Ірад, апрануўшы царскія шаты, седзячы на пасадзе, прамаўляў да іх. Біблія (пераклад А.Бокуна) У вызначаны ж дзень Ірад, апрануўшы валадарскае адзеньне і сеўшы на судовым пасадзе, прамаўляў да іх, Біблія (пераклад В. Сёмухі) У назначаны дзень Ірад, убраўшыся ў царскія строі, сеў на судзілішчы перад людзьмі і гаварыў да іх; |
А цар Ізраэля і Язафат, цар Юды, сядзелі кожны на сваім пасадзе, апранутыя ў царскае адзенне, на плошчы каля ўваходу ў браму Самарыі; і перад імі прарочылі ўсе прарокі.
Шум страху заўсёды ў вушах яго, быццам, нават калі супакой, на яго нападае нішчыцель.
Таму апраметная расшырыла свае глоткі ды разявіла сваю пашчу нарасцяж: падаюць туды волаты Ерузаліма, і народ яго, і пыхлівыя, і тыя, хто весяліцца ў ім.
А цяпер нахабнікаў мы называем шчаснымі, бо адбудаваліся людзі бязбожныя, і спакусілі Бога, і засталіся цэлымі”.
Калі ён сядзеў на судзілішчы, жонка яго паслала да яго, кажучы: «Не рабі нічога Гэтаму Справядліваму, бо я сёння ў сне шмат папакутавала з-за Яго».
А Ірад дужа злаваўся на жыхароў Тыра і Сідона. Але яны аднадушна прыбылі да яго і, схіліўшы на свой бок Бласта, палацовага царскага, прасілі супакою, бо іх край жывіўся ад краю царскага.
Пасля пяці дзён прыбыў першасвятар Ананія з некалькімі старэйшынамі і з нейкім рытарам Тэртулам, і прадставілі намесніку абвінавачанне супраць Паўлы.
На другі дзень, калі Агрыпа і Берэніка з вялікаю пышнасцю прыбылі і ўвайшлі ў залу разам з трыбунамі ды самымі паважанымі людзьмі горада, па загадзе Фэста ўведзены быў Паўла.