ДАНІІЛА 4:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Убачыў я сон, які мяне перапалохаў, і стрывожылі мяне думкі на маім ложку і з’явы ў маёй галаве. Біблія (пераклад А.Бокуна) Я бачыў сон, і ён напалохаў мяне, і думкі на ложку маім, і відзежы галавы маёй устрывожылі мяне. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Але бачыў я сон, які напалохаў мяне, і роздум на ложку маім і ўявы маёй галавы зьбянтэжылі мяне. |
І будуць баяцца тыя, што насяляюць межы зямлі, знакаў Тваіх; ускрайкі ўсходу і захаду Ты пацешыш.
Прыйдзіце, паслухайце, што я распавяду, вы ўсе, што шануеце Бога, — што ўчыніў Ён для душы маёй.
І да самай старасці і нямогласці, Божа, не пакідай мяне, аж пакуль абвяшчаць буду пра магутную руку Тваю кожнаму пакаленню, якое прыйдзе ў будучым. Сіла Твая
На другі год царавання меў Набукаданосар сон; і ўстрывожыўся дух яго, што і сон не браў яго.
«Дабраславёны Ты, Госпадзе, Божа нашых бацькоў, і поўны хвалы; і імя Тваё дабраславёна на векі.
Дрэва, якое ты ўбачыў, высокае і магутнае, вышыня якога даставала да неба, і што было бачным на ўсёй зямлі,
Дзеля таго, цару, прымі маю табе раду і выкупі грахі свае ўчынкамі справядлівымі і свае злачынствы — міласэрнасцю да ўбогіх: так можа тваё шчасце прадоўжыцца».
Такім чынам, зараз я, Набукаданосар, хвалю, і слаўлю, і ўзвялічваю Валадара Неба, бо ўсе Яго дзеянні ёсць праўда і дарогі Яго — справядлівасць, і тых, хто ўпадае ў пыхлівасць, можа Ён упакорыць».
О цару, найвышэйшы Бог даў твайму бацьку Набукаданосару валадарства, і веліч, і хвалу, і пашану.
Ён ратуе і вызваляе і творыць знакі і цуды на небе і на зямлі. Ён жа вызваліў Даніэля ад ільвоў».
і будзе плявузгаць супраць Узвышняга, і святых Найвышэйшага будзе губіць, і задумае змяніць [святочныя] часы і закон, і святыя будуць выдадзены ў яго рукі аж да часу, часоў і палавіны часу;
І сказаў Ешуа Ахану: «Сыне мой, аддай славу Госпаду, Богу Ізраэля, і прызнайся, і скажы ты мне, што ты зрабіў; не ўтойвай».