Таму, прыдумаўшы рашэнне, цар зрабіў двух залатых цяльцоў і сказаў народу: «Не хадзіце болей у Ерузалім! Вось багі твае, Ізраэлю, якія вывелі цябе з зямлі Егіпецкай».
ДАНІІЛА 3:1 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Цар Набукаданосар пабудаваў залатую статую, вышынёю ў шэсцьдзесят локцяў, а шырынёю — на шэсць локцяў; і загадаў яе паставіць на раўніне Дура ў правінцыі бабілонскай. Біблія (пераклад А.Бокуна) Навухаданосар валадар зрабіў балвана з золата, вышыня ягоная — шэсцьдзясят локцяў, а шырыня ягоная — шэсьць локцяў. Ён паставіў яго на раўніне Дура ў краіне Бабілонскай. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Цар Навухаданосар зрабіў залатога ідала, у вышыню шэсьцьдзясят локцяў, у шырыню шэсьць локцяў, паставіў яго ў даліне Дэіра, у Вавілонскім краі, |
Таму, прыдумаўшы рашэнне, цар зрабіў двух залатых цяльцоў і сказаў народу: «Не хадзіце болей у Ерузалім! Вось багі твае, Ізраэлю, якія вывелі цябе з зямлі Егіпецкай».
У другі год царавання Артаксэркса, вялікага цара, у першы дзень месяца Нісан бачыў сон Мардахэй, сын Яіра, сына Сэмэя, сына Кіса з пакалення Бэньяміна, юдэй, знакаміты чалавек; пражываў ён у горадзе Сузы і спаўняў службу пры царскім двары. І быў у яго сон такі: пачуліся крыкі, гоман і грымоты, і землятрус, і замяшанне страшэннае на зямлі. І вось, два вялікія драконы прыйшлі, гатовыя да бою між сабой; і пачалася страшная бойка іх, і сабраліся народы ў дзень цёмны і ліхі, і паўстала страшэннае замяшанне ў жыхароў зямлі. І забаяліся яны пагібелі, ды прызвалі Бога. І дзеля гэтага іх клічу ўзнікла крыніца невялікая, якая вырасла ў вельмі вялікую раку і расцяклася ў найбагацейшыя воды. З’явілася святло і сонца, і прыніжаныя былі ўзвышаны і знішчылі магутных. Калі Мардахэй убачыў гэты сон, устаўшы з ложка, ён разважаў, што хоча Бог зрабіць; і залегла гэта ў яго душы, пакуль не выявілася.
І, вярнуўшыся да Госпада, Майсей сказаў: «Прашу, народ гэты зграшыў найвялікшым грахом і зрабіў сабе багоў з золата;
У той дзень выкіне чалавек кратам і кажанам ідалаў сваіх срэбраных і балванаў сваіх залатых, якіх зрабіў ён сабе, каб пакланяцца.
Тады брыдзіцца будзеш аббіццём тваіх срэбраных балванаў ды адзеннем тваёй залатой статуі; выкінеш гэта, як брудны падклад. «Выйдзі прэч», — скажаш яму.
Тыя — выкідаюць золата з капшука і срэбра важаць на вазе, наймаюць залатых спраў майстра, каб змайстраваў бога, а потым пакланяюцца і славяць.
Срэбраная бляха, прывезеная з Тарсіса, і золата з Уфаза, твор майстра і рук залатара, адзенне іх з блакіту і пурпуру, усё гэта — тварэнне майстроў.
Потым узвысіў цар Даніэля і даў яму многа багатых дароў ды зрабіў яго кіраўніком намеснікаў над усімі правінцыямі бабілонскімі і кіраўніком над усімі мудрацамі Бабілона.
Даніэль жа папрасіў цара і паставіў над справамі правінцыі бабілонскай Сэдрака, Місака і Абдэнагу; Даніэль жа прабываў пры царскай браме.
І Набукаданосар звярнуўся да іх і спытаўся: «Ці праўда, Сэдраку, Місаку і Абдэнагу, што не шануеце маіх багоў і не пакланяецеся залатой статуі, якую я паставіў?
але падняўся ты супраць Госпада Неба, і прынесены былі да цябе пасудзіны Яго дома, і ты, і твае магнаты, і твае жонкі ды твае наложніцы пілі з іх віно; усхваліў ты таксама багоў срэбраных і залатых, і медных, жалезных, і драўляных, і каменных, якія ані бачаць, ані чуюць, ані разумеюць; Бога ж, Які валодае ў руцэ Сваёй тваім дыханнем і ўсімі дарогамі тваімі, — не ўшанаваў.
пілі яны і хвалілі багоў сваіх залатых і срэбраных, медных, жалезных, і драўляных, і каменных.
А яна не ведае, што гэта Я даў ёй збожжа, віно, аліву, павялічыў ёй срэбра і золата, з якога зрабілі Баала.
самі ўстанаўлялі цароў, але без Маёй волі; прызначалі князёў — але Я не ведаў; са срэбра свайго і са свайго золата зрабілі сабе ідалаў на сваю загубу.
Гора таму, хто кажа дрэву: “Прабудзіся!”, і “Падыміся!” — нямому каменю! Ці ж ён зможа навучыць? Вось, ён пакрыты золатам і срэбрам, і няма ў нутры яго ніякага духа».
Дык, калі мы – род Божы, не павінны мы думаць, што Боства падобнае да золата, або срэбра, або каменя, твора мастацтва або розуму чалавечага.
Але бачыце і чуеце, што не толькі у Эфесе, але амаль ва ўсёй Азіі гэты Паўла, пераконваючы, зводзіць шмат людзей, даказваючы, што няма багоў, зробленых рукамі.
Ідалаў іх спалі агнём; і не будзь сквапным на срэбра і золата, якімі яны прыбраныя, нічога з гэтага не бяры сабе, каб не ўчыніць грэх, бо гэта брыдота для Госпада, Бога твайго.
І рэшта людзей, якія не былі выгублены гэтымі бедствамі, не навярнуліся ад спраў рук сваіх, каб не пакланяцца дэманам і балванам залатым, і срэбраным, і медным, і каменным, і драўляным, якія не могуць ані бачыць, ані чуць, ані хадзіць,