І, пачуўшы гэтыя словы, я сеў і заплакаў, і смуткаваў многа дзён, і посціў, і маліўся перад абліччам Бога Нябеснага.
ДАНІІЛА 10:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) У тыя дні я, Даніэль, сумаваў тры тыдні дзён, Біблія (пераклад А.Бокуна) У тыя дні я, Данііл, быў у жалобе тры тыдні дзён. Біблія (пераклад В. Сёмухі) У тыя дні я, Данііл, быў у жалобе і тры тыдні часу. |
І, пачуўшы гэтыя словы, я сеў і заплакаў, і смуткаваў многа дзён, і посціў, і маліўся перад абліччам Бога Нябеснага.
Калі ўдзень надзеліць мяне Госпад ласкаю Сваёю, то і ноччу песня для Яго ёсць у мяне: малітва да Бога жыцця майго.
Бо Ты — Бог прыстанішча майго; чаму ж Ты мяне адкінуў і чаму крочу я сумны, а вораг чыніць мне пераслед?
Цешцеся разам з Ерузалімам, весяліцеся ў ім усе, якія шануеце яго; радуйцеся з ім радасцю ўсе, якія смуткавалі над ім,
Хто дасць ваду галаве маёй ды крыніцу слёз — вачам маім, і буду плакаць я дзеля забітых дачкі народа майго?
Ды сказаў мне: «Не палохайся, Даніэлю, бо ад першага дня, калі накіраваў ты сэрца сваё, каб зразумець і ўпакорыцца перад тваім Богам, словы твае былі выслуханы; і я прыбыў дзеля тваіх слоў.
І гаворыць ім Ісус: «Ці ж могуць вясельнікі сумаваць, пакуль жаніх з імі? Але прыйдуць дні, калі забяруць ад іх жаніха, і тады яны будуць посціць.
І калі хто хоча ім шкодзіць, то агонь выходзіць з вуснаў іх і нішчыць іх ворагаў; калі ж хто захоча пакрыўдзіць іх, то гэткі мусіць быць забіты.