Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ГАЛЯТАЎ 3:18 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Бо калі спадчына з закону, то ўжо не з абяцання. Абрагама ж надарыў Бог праз абяцанне.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Бо калі спадчына праз Закон, дык ужо не праз абяцаньне; а Абрагаму Бог падараваў [яе] праз абяцаньне.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Бо калі паводле закона спадчына, дык ужо не паводле абяцаньня; але Абрагаму Бог даў гэта паводле абяцаньня.

Глядзіце раздзел



ГАЛЯТАЎ 3:18
14 Крыжаваныя спасылкі  

Бо помніў Ён Сваё святое слова да Абрагама, слугі Свайго.


А калі сыны, дык і спадкаемцы: спадкаемцы Бога, суспадчыннікі Хрыста; калі толькі з Ім разам церпім, каб разам з Ім і ўславіцца.


Не адкідаю ласкі Божай. Калі б праз закон справядлівасць, дык Хрыстос памёр дарма.


Бо тыя, што абапіраюцца на ўчынкі закону, знаходзяцца пад праклёнам. Бо напісана: «Пракляты ўсякі, хто не трывае ва ўсім, што напісана ў кнізе закону, каб рабіць гэта».


Закон жа не з веры, але хто будзе спаўняць гэта, той жыць будзе ў гэтым.


Вось жа, Абрагаму выказаны былі абяцанні і семю яго. Не сказана: «І семям», быццам многім, але як аднаму: «І семю твайму», якім ёсць Хрыстос.


Бо ўсе вы ёсць сыны Божыя праз веру ў Хрыста Ісуса.


Калі ж вы Хрыстовы, дык вы – семя Абрагама, спадкаемцы паводле абяцання.