Пры ўваскрэсенні не будуць ні жаніцца, ані замуж выходзіць, але будуць, як анёлы Божыя ў небе.
ГАБРЭЯЎ 11:35 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) жонкі атрымлівалі сваіх памерлых уваскрослымі. Іншыя былі замучаны, не прыняўшы вызвалення, каб атрымаць лепшае ўваскрэсенне; Біблія (пераклад А.Бокуна) жонкі атрымлівалі памёршых сваіх уваскрошанымі; а іншыя былі замучаныя, не дачакаўшыся адкупленьня, каб атрымаць лепшае ўваскрашэньне, Біблія (пераклад В. Сёмухі) жонкі атрымлівалі нябожчыкаў сваіх уваскрэслымі; а іншыя замучаны былі, ня прыняўшы вызваленьня, каб атрымаць лепшае ўваскрэсеньне; |
Пры ўваскрэсенні не будуць ні жаніцца, ані замуж выходзіць, але будуць, як анёлы Божыя ў небе.
Бо калі ўстануць з мёртвых, дык не будуць жаніцца, ані замуж выходзіць, але будуць, як анёлы ў нябёсах.
і шчасны будзеш, бо тыя, што запрошаны, не маюць чым адплаціць табе. Адплачана табе будзе пры ўваскрашэнні справядлівых».
Яны ўжо памерці не могуць: бо яны роўныя анёлам і ёсць сыны Божыя, ёсць сыны ўваскрэсення.
і тыя, што добра рабілі, пойдуць да ўваскрашэння жыцця, а тыя, што блага рабілі, – да ўваскрашэння суда.
Адразу таму адышлі ад яго тыя, што меліся дапытваць яго. А трыбун спалохаўся, як даведаўся, што Паўла – рымлянін, а ён яго звязаў.
І Паўла, ведаючы, што тут адна частка садукеяў, а другая – фарысеяў, закрычаў перад радай: «Я – фарысей, мужы браты, і сын фарысееў! Стаю перад судом за надзею на ўваскрэсенне з мёртвых».
маючы таксама ў Богу надзею, што будзе ўваскрэсенне мёртвых, справядлівых і несправядлівых, чаго і самі яны чакаюць.
Аднак Пётра і Ян, адказваючы, сказалі ім: «Мяркуйце самі, ці справядліва перад абліччам Бога вас больш слухаць, чым Бога?
А калі ўжо гэтае знішчальнае прыадзенецца ў незнішчальнасць, і смяротнае гэтае прыадзенецца ў несмяротнасць, тады збудуцца напісаныя словы: «Паглынута смерць перамогаю.