І вывеў яго Бог вонкі і сказаў яму: «Глянь на неба і палічы зоркі, калі зможаш». І сказаў яму: «Такім будзе патомства тваё».
ГАБРЭЯЎ 11:12 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дзеля таго і ад аднаго, прытым амярцвелага, нарадзілася шмат, як зорак на небе і як пяску незлічонага на беразе мора. Біблія (пераклад А.Бокуна) І дзеля гэтага ад аднаго, і пры гэтым амярцьвелага, нарадзілася гэтак шмат, як зорак у небе і як незьлічоны пясок на ўзьбярэжжы мора. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І таму ад таго, і прытым амярцьвелага, паўстала так многа, як многа зорак на небе і як безьліч пяску на беразе марскім. |
І вывеў яго Бог вонкі і сказаў яму: «Глянь на неба і палічы зоркі, калі зможаш». І сказаў яму: «Такім будзе патомства тваё».
буду дабраслаўляць цябе і памнажаць нашчадкаў тваіх, як зоркі на небе і як пясок, што на беразе мора. Патомства тваё завалодае гарадамі ворагаў сваіх;
і размножу нашчадкаў тваіх, як зоркі на небе, і дам тваім нашчадкам усе гэтыя землі. І ў тваім патомстве будуць дабраславёныя ўсе народы зямлі,
А Ты казаў, што будзеш аказваць мне дабро і пашырыш патомства маё, як пясок марскі, які дзеля вялікасці не можа быць палічаны».
Але мне здаецца, што такая парада слушная: хай збярэцца да цябе ўвесь Ізраэль ад Дана да Бээр-Сэбы, шматлікі, як марскі пясок, і ты сам пойдзеш у бой;
А Давід не пажадаў лічыць тых, хто меў па дваццаць гадоў або менш, бо Госпад сказаў, што памножыць Ізраэль, як зоркі на небе.
І памножыў Ты сыноў іх, як зоркі на небе; ды ўвёў іх у зямлю, якую абяцаў бацькам іх, што ўвойдуць і будуць валодаць ёю.
Памятай Абрагама, Ізаака і Ізраэля, слуг Тваіх, якім пакляўся Ты Самім Сабою, кажучы: “Памножу семя вашае, як зоркі на небе, і ўсю гэтую зямлю, пра якую Я сказаў, дам семю вашаму; і завалодаеце ёю назаўсёды”».
Бо хоць бы народ твой, Ізраэль, быў, як пясок марскі, рэшткі з яго вернуцца. Вынішчэнне вызначана, каб здейснілася справядлівасць,
і былі б твае нашчадкі, як пясок, а парасткі ўлоння твайго, як яго зярняты, ніколі б не было знішчана і сцёрта імя тваё перад абліччам Маім».
Як незлічоныя ёсць зоркі нябесныя і як без ліку пяску марскога, так Я памножу патомства паслугача Майго Давіда і паслугачоў Маіх, левітаў”.
І будзе лік сыноў Ізраэля, як пясок марскі, які нельга змераць ды нельга злічыць. І будзе: у тым месцы, дзе казалі ім: «Вы — не Мой народ», будуць казаць ім: «Вы — сыны Бога жывога».
Усе яны прыйдуць, каб учыніць гвалт, ва ўсіх іх твары, быццам палаючы вецер; і збяруць яны палонных, як пясок.
А Ісая ўсклікае пра Ізраэля: «Хоць бы колькасць сыноў Ізраэля была як пясок марскі, толькі рэшта будзе збаўлена.
І застанецеся вы ў малой лічбе, вы, што раней былі, як зоркі на небе, у колькасці сваёй, бо не слухаў ты голасу Госпада, Бога твайго.
І выйшлі яны ўсе са сваімі дружынамі, народ вельмі вялікі, быццам пясок на беразе мора, а таксама коні і калясніцы ў вялікай колькасці;
і выйдзе ўводзіць у зман народы, якія на чатырох канцах зямлі, Гога і Магога, і збіраць іх на бой, а лік іх, як пяску марскога.
А мадыянцы, і Амалек, і ўсе ўсходнія народы размясціліся ў даліне, шматлікія, як саранча. Таксама вярблюдаў было без ліку, як пяску, што ляжыць на берагах мора.
І ён казаў ім: «Хай Госпад будзе сведкам супраць вас і памазаннік Яго ў гэты дзень хай будзе сведкам, бо не знайшлі вы ў руцэ маёй нічога». І яны сказалі: «Ён сведка».