І сказаў Давід Натану: «Зграшыў я перад Госпадам!» І сказаў Натан Давіду: «Госпад жа зняў з цябе грэх; ты не будзеш пакараны смерцю.
ВЫХАД 9:27 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І паслаў фараон, і паклікаў Майсея і Аарона, гаворачы ім: «Цяпер я зграшыў; Госпад справядлівы, я і мой народ — вінаватыя. Біблія (пераклад А.Бокуна) I паслаў фараон, і паклікаў Майсея і Аарона, і сказаў ім: «Саграшыў я гэтым разам. ГОСПАД — праведны, а я і народ мой — ліхія. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І паслаў фараон, і паклікаў Майсея і Аарона, і сказаў ім: гэтым разам я зграшыў; Гасподзь справядлівы, а я і народ мой вінаватыя; |
І сказаў Давід Натану: «Зграшыў я перад Госпадам!» І сказаў Натан Давіду: «Госпад жа зняў з цябе грэх; ты не будзеш пакараны смерцю.
Уваліліся пагане ў яму, якую зрабілі, у пастцы, што схавалі, заблыталася нага іх саміх.
Таму загадаў фараон як мага хутчэй паклікаць Майсея і Аарона і сказаў ім: «Зграшыў я перад Госпадам, Богам вашым, і перад вамі.
Але цяпер прабачце мне такі грэх і прасіце Госпада, Бога вашага, каб ухіліў прынамсі ад мяне гэтую смерць».
І паклікаў фараон Майсея і Аарона, і сказаў ім: «Ідзіце, учыніце ахвярапрынашэнне Богу вашаму на зямлі».
Паклікаў тады фараон Майсея і Аарона і сказаў: «Прасіце Госпада, каб прыняў жаб ад мяне і ад народа майго, тады адпушчу народ, каб учыніў ён ахвярапрынашэнне Госпаду».
«Справядлівы ёсць Госпад, бо супрацівіўся я слову вуснаў Яго. Слухайце, малю, усенькія народы, ды паглядзіце на боль мой: дзяўчаты мае і юнакі мае пайшлі ў няволю.
Дык рашыўся Госпад на пакаранне і ўзвёў яго на нас, бо Госпад, наш Бог, ёсць справядлівы ва ўсіх Сваіх дзеяннях, якія Ён зрабіў, мы бо не паслухалі голасу Яго.
І прыйшоў народ да Майсея, і скардзіўся: «Зграшылі мы, бо плявузгалі супраць Госпада і супраць цябе; маліся Госпаду, каб забраў Ён ад нас гэтых змеяў». І маліўся Майсей за народ.
Балаам сказаў: «Зграшыў я, бо не ведаў, што ты заступіў мне дарогу; а цяпер, калі табе не падабаецца, вярнуся назад».
кажучы: «Зграшыў я, выдаючы кроў бязвінную». А яны сказалі: «Дык што ты хочаш ад нас? Ты сам глядзі!»
Дзеля закамянеласці тваёй і ненавернутага сэрца рыхтуеш сабе гнеў на дзень гневу і аб’явы справядлівага суда Бога,
А мы ведаем, што ўсё, што гаворыць закон, гаворыць да тых, што пры законе, каб замкнуць любыя вусны ды каб увесь свет прызнаў сябе вінаватым перад Богам;
І адказаў Ахан Ешуа, і сказаў яму: «Сапраўды, зграшыў я перад Госпадам, Богам Ізраэля, і вось што я зрабіў:
І сказаў Саўл Самуэлю: «Зграшыў я, бо ўхіліўся ад слова Госпадава і слоў тваіх, баючыся народа і слухаючы яго голасу;
І Саўл адказаў: «Зграшыў я, але ўшануй мяне цяпер перад старэйшынамі народа майго і перад Ізраэлем, і вярніся са мной, каб пакланіўся я Госпаду, Богу твайму».
І сказаў Саўл: «Зграшыў я. Вярніся, сын мой Давід; бо ўжо ніколі больш не зраблю табе крыўды за тое, што дарагая была сёння ў вачах тваіх душа мая; відаць, што я дзейнічаў бязглузда і шмат разоў памыляўся».