І сказаў Бог: «Не вечна будзе прабываць Дух Мой у чалавеку, бо ён — цела; будзе дзён яго сто дваццаць гадоў».
ВЫХАД 4:21 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І калі ён вяртаўся ў Егіпет, сказаў яму Госпад: «Глядзі, каб усе знакі, якія змясціў Я ў руцэ тваёй, учыніў ты перад фараонам; а Я зраблю цвёрдым сэрца яго, і ён не адпусціць народ. Біблія (пераклад А.Бокуна) I сказаў ГОСПАД Майсею: «Калі пойдзеш, каб вярнуцца ў Эгіпет, глядзі, каб усе цуды, якія Я ўлажыў у руку тваю, ты зрабіў іх перад фараонам. А Я зраблю цьвёрдым сэрца ягонае, і ён не адпусьціць народ. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў Гасподзь Майсею: калі пойдзеш і вернешся ў Егіпет, глядзі, усе цуды, якія Я даручыў табе, зрабі перад абліччам фараона; а Я зраблю і ачарсьцьвее сэрца ягонае, і ён не адпусьціць народу. |
І сказаў Бог: «Не вечна будзе прабываць Дух Мой у чалавеку, бо ён — цела; будзе дзён яго сто дваццаць гадоў».
А ён кажа: “Я выйду і стану духам хлуслівым у вуснах усіх яго прарокаў”. І Госпад сказаў: “Ты падманеш яго і пераможаш; ідзі і так рабі!”
І павярнуў Бог іх сэрца, каб у нянавісці мелі народ Яго і каб хітрасць чынілі супраць слуг Яго.
І сказаў Госпад Майсею: «Ідзі да фараона; бо Я зрабіў цвёрдым сэрца яго і паслугачоў яго, каб паказаць гэтыя знакі Свае пасярод іх
Майсей і Аарон учынілі ўсе гэтыя знакі перад фараонам; але Госпад зрабіў цвёрдым сэрца фараона, і ён не адпусціў сыноў Ізраэля з зямлі сваёй.
І сказаў Госпад Майсею: «Не паслухаў фараон вас, каб многія знакі сталіся ў зямлі Егіпта».
А Я зраблю цвёрдым сэрца егіпцян, каб гналіся за імі; і ўслаўлю Сябе на фараоне і на ўсім войску яго, на калясніцах і на конніках яго.
І Я зраблю цвёрдым сэрца яго, і ён будзе пераследаваць вас, і Я ўслаўлюся на фараоне і на ўсім войску яго; і хай ведаюць егіпцяне, што Я — Госпад». Яны так і зрабілі.
І зрабіў Госпад цвёрдым сэрца фараона, цара Егіпта, і ён пачаў пераследаваць сыноў Ізраэля; але яны выйшлі пад рукою ўзвышняю.
Але Я ведаю, што не адпусціць вас цар Егіпта, каб вы пайшлі, хіба праз магутную руку.
І Я выцягну руку Маю і ўдару Егіпет усімі цудамі Маімі, якія ўчыню пасярод яго; і пасля гэтага адпусціць ён вас.
І адступяцца жабы ад цябе, і ад дому твайго, і ад паслугачоў тваіх, і ад народа твайго, і застануцца яны толькі ў рацэ».
А фараон, заўважаючы, што настаў супакой, зрабіў цвёрдым сэрца сваё, і не паслухаў ён іх, як прадказваў Госпад.
Але Госпад зрабіў цвёрдым сэрца фараона, і ён не паслухаў іх, як прадказаў Госпад Майсею.
і зацвярдзела сэрца яго і паслугачоў яго, і занадта зацвярдзела; і не адпусціў ён сыноў Ізраэля, як і казаў Госпад праз Майсея.
Бо закамянела сэрца народа гэтага, і вушамі слаба чуюць, і вочы свае заплюшчылі, каб часам не пабачыць вачамі, і не пачуць вушамі, і не зразумець сэрцам, ды не навярнуцца, і каб Я іх не аздаравіў».
Чаму, о Госпадзе, даеш нам збочваць з дарог Тваіх, знячуліў сэрца наша, каб не шанавалі мы Цябе? Адмяніся адносна слуг Сваіх, пакаленняў спадчыны Тваёй.
«Засляпіў вочы іх і закамяніў сэрца іх, каб часам вачамі не ўбачылі ды сэрцам не зразумелі, і не навярнуліся, і Я не аздаравіў іх».
А таму, што не імкнуліся пазнаць Бога, аддаў іх Бог бязглуздаму розуму, каб рабілі тое, што не належыцца,
для адных – водар смерці на смерць, а для другіх – водар жыцця на жыццё. І хто здатны на гэта?
Ад Араэра, што на беразе ручая Арнон, і ад горада ў даліне аж да Галаада не было горада, які б пазбег нашых заваёў; усё аддаў нам Госпад, Бог наш,
Бо быў намер Госпада, каб рабіліся ўпартымі іх сэрцы, і каб ваявалі супраць Ізраэля, і каб загінулі, і каб не заслужылі ніякай міласэрнасці, і каб загінулі так, як загадаў Госпад Майсею.
ды ёсць «каменем спатыкнення і каменем згаршэння»; аб яго спатыкаюцца няверуючыя Слову, на што і прызначаны.