Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ВЫХАД 4:22 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

22 І ты скажаш яму: “Гэта кажа Госпад: “Ізраэль ёсць сын Мой першародны.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

22 I скажы фараону: “Гэтак кажа ГОСПАД. Сын Мой, першародны Мой — Ізраіль.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

22 І скажы фараону: так кажа Гасподзь: Ізраіль ёсьць сын Мой, першынец Мой;

Глядзіце раздзел Копія




ВЫХАД 4:22
17 Крыжаваныя спасылкі  

Ён пакліча мяне: «Ты — Бацька мой, Бог мой і прыстанішча збаўлення майго».


«Ідзі і кажы фараону, цару Егіпта, каб адпусціў сыноў Ізраэля з зямлі сваёй».


і скажы яму: “Госпад, Бог гебраяў, паслаў мяне да цябе, гаворачы: “Адпусці народ Мой, каб учыніў Мне ахвярапрынашэнне ў пустыні”; але да гэтага моманту не хацеў ты паслухаць.


Ты ж Айцец наш! Абрагам жа не ведае нас, і Ізраэль нас не ведае; Ты ж, Госпадзе, Айцец наш, Адкупіцель наш: імя Тваё адвечнае.


А цяпер, Госпадзе, Ты — Айцец наш, мы ж — гліна; Ты — Творца наш, мы ўсе — творы рук Тваіх!


Ці ж Ізраэль ёсць паслугач, ці нявольнік? Чаму ж ён зрабіўся здабычай?


Яны выйшлі плачучы, але Я прывяду іх з радасцю, Я павяду іх праз ручаі водныя, дарогай прамой, і не будуць яны спатыкацца на ёй, бо Я стаўся для Ізраэля бацькам, а Эфраім — першародны Мой”».


Палюбіў Я Ізраэля, калі быў яшчэ дзіцём, і сына Свайго пазваў з Егіпта.


Сын паважае бацьку свайго, і слуга — гаспадара свайго. Такім чынам, калі Я — бацька, дзе ж павага да Мяне? І калі Я — Госпад, дзе ж страх перада Мною? — кажа Госпад Магуццяў да вас, святары, якія зневажаеце імя Маё і кажаце: “Чым зневажаем мы імя Тваё?”


І заставаўся там да смерці Ірада, каб збылося тое, што сказана Госпадам праз прарока, які гаворыць: «З Егіпта пазваў Я Сына Майго».


якія ёсць ізраэльцы, маючыя ўсынаўленне, і славу, і запаветы, і ўклад законаў, і служэнне Богу, і абяцанні,


і буду вам Айцом, а вы будзеце Маімі сынамі і дочкамі – кажа Госпад Усемагутны».


Вы — дзеці Госпада, Бога вашага; не рабіце надрэзаў на сабе, не выстрыгайце валасоў паміж вачамі вашымі па памерлым,


Чым аддаеце Госпаду, народ дурны і безразважны? Ці ж Ён не Айцец твой? Ён стварыў цябе і трымае пры жыцці цябе.


і да Царквы першародных, якія запісаны ў небе, і да Бога, Суддзі ўсіх, і да духаў справядлівых, што дасягнулі дасканаласці,


Нарадзіў Ён нас словам праўды з уласнай волі, каб былі мы першакамі Яго стварэнняў.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы