І паставіў у святым з святых двух херубінаў з дрэва аліўкавага ў дзесяць локцяў вышыні.
ВЫХАД 36:8 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І мудрыя сэрцам паміж майстроў скініі зрабілі дзесяць палотнаў з кручанага вісону, і з гіяцынту, і з пурпуру, і з чырвані, з херубінамі, вытканымі стракатай работаю; Біблія (пераклад А.Бокуна) I зрабілі ўсе мудрыя сэрцам, якія займаліся працаю ў Сялібе, дзесяць палотнаў з кручанага вісону, блакіту, пурпуру і барвовага кармазыну, і херувімаў майстэрскай работай зрабілі на іх. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І зрабілі ўсе мудрыя сэрцам, якія займаліся працаю ў скініі: дзесяць покрываў з суканага вісону і з блакітнай, пурпуровай і чырванёнай воўны; і херувімаў зрабілі на іх майстэрскаю працаю; |
І паставіў у святым з святых двух херубінаў з дрэва аліўкавага ў дзесяць локцяў вышыні.
Таксама пабудаваў ён сабе дамы ў горадзе Давіда і прыгатаваў месца для каўчэга Божага, і зрабіў для яго палатку.
і пайшоў Саламон з усёю супольнасцю на ўзвышша Габаон, бо там была палатка сустрэчы Госпадава, якую пабудаваў у пустыні Майсей, паслугач Божы.
Выразаў таксама ў святым з святых двух херубінаў скульптурнай работы і пакрыў іх золатам.
Зрабі таксама двух херубінаў, з золата і чаканнай працы, з абодвух бакоў перамольні,
І буду сустракацца там з табою, па-над перамольняй, паміж двух херубінаў, якія будуць над каўчэгам сведчання, буду гаварыць з табою пра ўсё, што загадаю праз цябе сынам Ізраэля.
і даю яму таварыша Агаліяба, сына Ахісамаха з пакалення Дана, і ў сэрца кожнага ўмельца ўклаў я мудрасць, каб выканалі яны ўсё, што Я загадаў табе:
палатку сустрэчы і каўчэг сведчання, і перамольню, што на ёй, і ўсе пасудзіны палаткі,
у даўжыню дваццаць восем локцяў, а ў шырыню — чатыры локці: усе палотны былі аднаго памеру.
разбіваючы залатыя лісты, і выцягваючы іх у ніткі, каб можна было скруціць іх з пражаю папярэдніх колераў.