ВЫХАД 36:7 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)7 бо прынесенага хапала і было аж занадта. Глядзіце раздзелБіблія (пераклад А.Бокуна)7 I прынесенага на работу было даволі на ўсялякую працу, якую належала зрабіць, і яшчэ заставалася. Глядзіце раздзелБіблія (пераклад В. Сёмухі)7 Запасу было дастаткова на ўсякую працу, якую належала рабіць, і нават засталося. Глядзіце раздзел |
У той дзень цар асвяціў сярэднюю частку панадворка, што быў перад домам Госпада; бо ўсклаў там ахвяру цэласпалення, і ахвяру з мукі, і тлушч ахвяраў прымірэння, бо ахвярнік медны, які быў перад Госпадам, быў даволі малы і не мог памясціць ахвяру цэласпалення, і ахвяру з мукі, і тлушч ахвяраў прымірэння.