ВЫСЛОЎІ 9:11 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Бо праз мяне дні твае павялічацца і прыбавяцца табе гады жыцця. Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо праз мяне памножацца дні твае і дададуцца гады жыцьця твайго. Біблія (пераклад В. Сёмухі) бо мною памножацца дні твае і дадасца табе гадоў жыцьця. |
каб памножыліся дні твае і дзяцей тваіх на зямлі, пра якую прысягнуў Госпад бацькам тваім, што дасць ім [яе] да таго часу, пакуль неба будзе ўзвышацца над зямлёй.
За сведкаў перад вамі клічу сёння неба і зямлю, што прапаную вам жыццё і смерць, дабраславенне і праклён. Дык выбірай жыццё, каб жыў ты і нашчадкі твае,
Шануй Госпада, Бога твайго, і беражы ўсе прыказанні і загады Яго, якія даручаю табе, сынам і нашчадкам тваім на ўсё жыццё, каб даўгавечныя былі дні твае.