ВЫСЛОЎІ 8:19 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Бо плод мой даражэйшы за золата і золата вышэйшага гатунку, а народжанае мною — за адборнае срэбра. Біблія (пераклад А.Бокуна) Плод мой лепшы за золата, і золата найчысьцейшае; і карысьць ад мяне лепшая за срэбра адборнае. Біблія (пераклад В. Сёмухі) плады мае лепшыя за золата, і золата самага чыстага, і карысьці ад мяне болей, чым ад чыстага срэбра. |
Валодаць мудрасцю — значна лепш, чым золатам; а набываць разважлівасць — больш каштоўна, чым срэбра.
Бо як дапамагае мудрасць, так дапамагаюць грошы; але адукаванасць мае тую перавагу, што мудрасць дае жыццё свайму ўладальніку.