ВЫСЛОЎІ 4:11 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Паказаў я табе шлях мудрасці; вяду цябе сцежкамі справядлівымі, Біблія (пераклад А.Бокуна) Я паказваю табе шлях мудрасьці, вяду цябе сьцежкамі праведнасьці. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Я паказваю табе шлях мудрасьці, вяду цябе па сьцежках простых. |
вучыў ён мяне і казаў мне: «Хай прымае сэрца тваё словы мае, беражы настаўленні мае — і будзеш жыць.
слухайце, бо буду гаварыць пра справы важныя і расчыняцца вусны мае, каб сказаць праўду.
Паколькі быў Эклезіяст наймудрэйшы, даў ён яшчэ народу веды; разважыў і, даследуючы, склаў шматлікія выслоўі.
і сказаў: «О ты, сын д’ябла, поўны ўсякага ашуканства ды ўсякай крывадушнасці, вораг усякай справядлівасці! Ці не перастанеш ты заварочваць простых дарог Госпадавых?
Вось жа, я навучыў вас прыказанням і законам, як загадаў мне Госпад, Бог мой, каб вы так рабілі ў той зямлі, якую маеце атрымаць ва ўласнасць.