ВЫСЛОЎІ 2:20 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Такім чынам, хадзі шляхам добрых людзей і трымайся сцежак справядлівых людзей: Біблія (пераклад А.Бокуна) Дык хадзі ж ты шляхам добрых і трымайся сьцежкі праведнікаў, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Таму хадзі дарогаю добрых і трымайся сьцежкі праведнікаў, |
А сцежка справядлівых — быццам святло ззяючае ўзыходзіць і расце аж да поўнага дня.
Гэта кажа Госпад: «Станьце на дарогах і глядзіце, ды пытайцеся пра даўнейшыя сцежкі, якая дарога добрая, ды ідзіце па ёй, і знойдзеце супакой сэрцам вашым». Але яны сказалі: «Не пойдзем!»
каб не сталіся вы лянівымі, але сапраўднымі паслядоўнікамі тых, якія вераю і доўгацярплівасцю бяруць у спадчыну абяцанне.
Улюбёны, не наследуй ліхому, але таму, што добрае. Хто добрае робіць, ёсць ад Бога, а хто робіць благое, той не бачыў Бога.