ВЫСЛОЎІ 2:16 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) каб усцярогся ты ад чужой жонкі і ад чужой, якая змякчае свае размовы Біблія (пераклад А.Бокуна) каб выратаваць цябе ад чужой жанчыны і ад чужаніцы, што гаворыць лісьліва, Біблія (пераклад В. Сёмухі) каб уратаваць цябе ад жонкі другога, чужой, якая злагоджвае словы свае, |
І выявіў я, што гарчэйшая за смерць жанчына, яна — пастка паляўнічых, і сіло — сэрца яе, путы — рукі яе. Той, хто падабаецца Богу, пазбегне яе; той жа, хто грэшнік, будзе зняволены ёю.
Дык яна плакала перад ім сем дзён, калі спраўлялі банкет: сёмага дня ўрэшце растлумачыў ён ёй загадку, бо яна вельмі дакучала яму. А яна адразу ж перадала гэта суайчыннікам сваім.