ВЫСЛОЎІ 18:13 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Хто спярша гаворыць, а потым слухае, — таму бязглуздасць і ганьба. Біблія (пераклад А.Бокуна) Хто дае адказ раней, чым выслухае, той неразумны, і сорам яму. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Хто дае адказ, ня выслухаўшы, той неразумны і брыдка яму. |
І сказаў цар Сібе: «Вось, тваё ўсё, што належала Мэрыбаалу». І Сіба сказаў: «Прашу, хай знайду я ласку ў цябе, гаспадар мой, цар».
Калі цар пачуў гэтае слова, ахапіў яго смутак; і схіліў ён сэрца сваё да Даніэля, каб выратаваць яго; ды аж да захаду сонца стараўся прыдумаць, як яго ўхаваць.
«Ці ж закон наш асуджае чалавека, перш чым яго не паслухае і не спазнае, што ён робіць?»
то распытай пільна і старанна правер праўдзівасць справы, і калі даведаешся, што праўду гавораць і што такая брыдота робіцца ў асяроддзі тваім,