ВЫСЛОЎІ 11:7 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі памрэ бязбожнік, ніякай надзеі ў яго больш не будзе; а чаканне багацця загіне. Біблія (пераклад А.Бокуна) Калі памірае чалавек бязбожны, гіне надзея [яго], і спадзяваньне злачынцаў прападае. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Надзея бязбожніка зьнікае пры сьмерці, і спадзяваньне бязбожных зьнікае. |
РЭС. Убачыць грэшнік і разгневаецца, СІН. будзе скрыгатаць зубамі сваімі і марнець. ТАУ. Жаданне грэшнікаў не здзейсніцца.
Уласнай сапсаванасцю будзе забіты бязбожнік, а справядлівы спадзяецца на несапсаванасць сваю.
Ці будзеш яшчэ гаварыць: “Я — Бог!” на віду тых, што забіваць будуць цябе, хаця ты толькі чалавек, а не Бог, у руцэ забойцаў тваіх.