і што, калі ўбачаць цябе егіпцяне, скажуць: “Гэта жонка яго”. І заб’юць мяне, а цябе пакінуць.
БЫЦЦЁ 34:30 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Тады Якуб сказаў Сімяону і Леві: «Устрывожылі вы мяне і зрабілі мяне ненавісным для хананеяў і феразеяў, жыхароў гэтай зямлі. Нас жа нямнога, а яны, сабраўшыся, нападуць на мяне, і буду знішчаны я і дом мой». Біблія (пераклад А.Бокуна) I сказаў Якуб Сымону і Левію: «Вы зрабілі зьнішчэньне мне, зрабіўшы мяне агідным для жыхароў зямлі гэтае, Хананейцаў і Пэрэзэяў, а ў мяне людзей няшмат, і зьбяруцца на мяне, і паб’юць мяне, і будуць зьнішчаны я і дом мой». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў Якаў Сымону і Левію: вы абурылі мяне, зрабіўшы мяне ненавісным жыхарам гэтай зямлі, Хананэям і Фэрэзэям. У мяне людзей мала; зьбяруцца супроць мяне, паб'юць мяне, і зьнішчаны буду я і дом мой. |
і што, калі ўбачаць цябе егіпцяне, скажуць: “Гэта жонка яго”. І заб’юць мяне, а цябе пакінуць.
І Я зраблю з цябе вялікі народ, і буду цябе дабраслаўляць, і ўзвялічу імя тваё, і ты будзеш дабраславеннем.
І прайшоў Абрам зямлю аж да мясцовасці Сіхэм, аж да дубровы Марэг. А ў той зямлі жылі тады хананеі.
Таму ўзнікла сварка між пастухамі статкаў Абрама і пастухамі статкаў Лота. У той жа час хананеі і феразеі пражывалі ў той зямлі.
А калі яе ўбачыў Сіхэм, сын Гамора Гівея, князя той зямлі, закахаўся ў яе, і выкраў, і спаў з ёй, учыніўшы ёй гвалт.
І ўсю маёмасць, усіх дзяцей і жанчын забралі ў палон, разрабаваўшы ўсё, што было ў дамах.
Усіх душ, якія прыбылі з Якубам у Егіпет і выйшлі з яго сцёгнаў, было агулам, апроч жонак сыноў яго, шэсцьдзесят шэсць.
Сыноў жа Язэпа, якія яму нарадзіліся ў зямлі Егіпта, было дзве душы. Усіх душ дому Якуба, якія прыбылі ў Егіпет, было семдзесят.
І сыны Амона, убачыўшы, што сталі яны ненавіснымі Давіду, паслалі пасланцоў і нанялі сірыйцаў з Бэт-Рагоба і сірыйцаў з Собы, дваццаць тысяч пешых і тысячу ваяроў ад цара Маахі, і ад людзей Тоба дванаццаць тысяч чалавек.
І сказаў Ахітатэл Абсалому: «Увайдзі да наложніц бацькі свайго, якіх ён пакінуў пільнаваць дом; каб, калі пачуе ўвесь Ізраэль, што ты абняславіў бацьку свайго, умацаваліся рукі ўсіх прыхільнікаў тваіх».
І быў ён ворагам Ізраэля ўва ўсе дні Саламона; і гэта з такой злосцю, што была і ў Адада. І ненавідзеў ён Ізраэля, і панаваў ён у Сірыі.
І ён адказаў: «Не я трывожу Ізраэль, але ты і род бацькі твайго, бо вы пакінулі прыказанні Госпада і ты пайшоў за Баалам.
А калі аманіцяне, разумеючы, што Давід зненавідзеў іх, паслалі, як Ханон, так і астатні народ, тысячу талентаў срэбра, каб за іх наняць сабе калясніцы і коннікаў з Мэсапатаміі, і з Сірыі Маахі, і з Собы;
і сказалі ім: «Хай бачыць Госпад вас і асудзіць, бо вы зрабілі, каб дух наш быў непрыемны для фараона і паслугачоў яго; і далі яму меч, каб забіваць нас».
Развальвае дом свой той, хто прыслужвае прагнасці, а хто ненавідзіць падарункі — жыць будзе.
або на падабенства якой-небудзь жывёліны, якая знаходзіцца на зямлі, або птушкі, што лётае пад небам,
і расцярушыць паміж плямёнамі, і нямногія з вас застануцца сярод народаў, да якіх мае вывесці вас Госпад.
Не з той прычыны, што вы перавышаеце лікам усе народы, паяднаўся з вамі Госпад і абраў вас, — бо вы меншыя з усіх народаў, —
дзе Ешуа сказаў: «За тое, што ты навёў на нас гора, хай Госпад навядзе на цябе гора ў гэты дзень». І ўкаменаваў яго ўвесь Ізраэль; і ўсё, што было ў яго, агнём было спалена.
І ўвесь Ізраэль пачуў гэтую вестку: «Пабіў Саўл дружыну філістынцаў; і Ізраэль стаўся ненавісным для філістынцаў». І сабраўся народ пры Саўле ў Галгале.
І Самуэль кажа: «Як жа я пайду? Бо пачуе пра гэта Саўл і заб’е мяне». І кажа яму Госпад: «Возьмеш з сабою цялушку са статка ў рукі свае і скажаш: “Пайшоў я скласці ахвяру Госпаду”.
І сказаў Давід у сэрцы сваім: «Аднойчы, у нейкі дзень, траплю я ў рукі Саўла; ці не лепш мне ўцячы і ўратавацца ў зямлі філістынцаў, каб адчаяўся Саўл і перастаў ва ўсіх межах Ізраэля цікаваць на мяне. Так я ўхілюся ад рук яго».
Такім чынам, давяраў Ахіс Давіду, кажучы: «Стаўся ён ненавісным народу свайму, Ізраэлю; таму будзе ён мне паслугачом вечным».