і я папрашу цябе ў імя Госпада, Бога неба і Бога зямлі, каб ты не браў жонку для сына майго з дачок хананейскіх, сярод якіх жыву,
БЫЦЦЁ 28:1 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Тады паклікаў Ізаак Якуба, і дабраславіў яго, і загадаў яму, кажучы: «Не бяры сабе жонкі з дачок Ханаана. Біблія (пераклад А.Бокуна) I паклікаў Ісаак Якуба, і дабраславіў яго, і загадаў яму, і сказаў яму: «Не бяры сабе жонкі з дачок Ханаану. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І паклікаў Ісаак Якава і дабраславіў яго і наказаў: не бяры сабе жонкі з дачок Ханаанскіх: |
і я папрашу цябе ў імя Госпада, Бога неба і Бога зямлі, каб ты не браў жонку для сына майго з дачок хананейскіх, сярод якіх жыву,
І гаспадар мой загадаў мне прысягнуць, кажучы: “Не возьмеш сыну майму жонкі з дачок хананейскіх, у зямлі якіх жыву,
але пойдзеш у зямлю маю і да радні маёй і адтуль возьмеш жонку сыну майму, Ізааку».
прыгатуй мне з таго страву, сам ведаеш, якую хачу, і прынясі, каб я паеў, і дабраславіць цябе душа мая, перш чым памру».
І сказала Рэбэка Ізааку: «Не мілае мне жыццё праз дачок Хета. Калі Якуб возьме сабе жонку з дачок Хета, як і з дачок гэтай зямлі, то няма чаго мне жыць!»
А Эзаў, бачачы, што бацька яго дабраславіў Якуба і паслаў яго ў Падан-Арам, каб адтуль узяў жонку, ды што пасля дабраславення загадаў яму, кажучы: «Не бяры жонкі з дачок Ханаана»,
Тады толькі аддадзім вам дачок нашых, а дачок вашых будзем браць сабе за жонак, і будзем жыць разам з вамі, і станемся адным народам.
І ўбачыў там дачку аднаго хананея на імя Шуа, і, узяўшы яе за жонку, увайшоў да яе.
І дабраславіў Якуб Язэпа, і сказаў: «Бог, у прысутнасці Якога хадзілі бацькі мае, Абрагам і Ізаак, Бог, Які пасвіў мяне ад юнацтва майго аж па сённяшні дзень,
Усе яны — гэта дванаццаць пакаленняў Ізраэля. Вось, гэта сказаў ім бацька іх і дабраславіў кожнага паасобку асабістымі дабраславеннямі.
сыны Божыя, бачачы, што дочкі чалавечыя прыгожыя, бралі сабе за жонак з усіх тых, якія ім толькі падабаліся.
Бярыце сабе жонак ды нараджайце сыноў і дачок, і давайце жонак для сваіх сыноў, і аддавайце дачок вашых замуж, каб нараджалі сыноў і дачок; і памнажайцеся там, ды хай вас не меншае!
Вось гэта дабраславенне, якім дабраславіў Майсей, чалавек Божы, сыноў Ізраэля перад сваёй смерцю.
А палове пакалення Манасы Майсей даў уласнасць у Басане; і таму другой палове Ешуа даў частку між іншых братоў іх, на заходнім беразе Ярдана. І калі Ешуа адпусціў іх у іх палаткі і дабраславіў іх,