БЫЦЦЁ 25:3 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А Ексан быў бацькам Сабы і Дэдана. Сынамі Дэдана былі Асурым, і Летусім, і Леўмім. Біблія (пераклад А.Бокуна) А Ёкшан нарадзіў Шэву і Дэдана. Сынамі Дэдана былі Ашурым, і Летушым, і Леўмім. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ёкшан спарадзіў Шэву і Дэдана. Сыны Дэдана былі: Ашурым, Летушым і Леюмім. |
А з Мадыяна нарадзіліся Эфа, і Эфэр, і Гэнох, і Абіда, і Эльдаа. Усё гэта сыны Кетуры.
і паставіў яго царом над Галаадам, і над Асэрам, і над Езрагэлем, і над Эфраімам, і над Бэньямінам, і над усім Ізраэлем.
Царыца Сабы, пачуўшы пра славу Саламона — у гонар імя Госпада, — прыбыла пераканацца ў яго мудрасці.
Мноства вярблюдаў агорне цябе, драмадэры з Мадыяна і з Эфы, усе з Сабы прыбудуць, несучы золата і кадзіла ды абвяшчаючы славу Госпада.
Уцякайце, адступайце, хавайцеся ў ямы, жыхары Дэдана, бо Я наводжу загубу Эзава на яго, у час, калі пакараю яго.
дзеля таго вось што кажа Госпад Бог: Я выцягну руку Маю супраць Ідумеі, ды вынішчу ў ёй людзей і жывёлу, і ператвару яе ў пустыню — ад Тэмана аж да Дэдана загінуць ад меча.
сыны Роды вялі гандаль з табою; незлічоныя астравы гандлявалі з табою: за плату давалі табе біўні слановыя і дрэва эбенавае.
з дубоў басанскіх зрабілі вёслы табе, і лаўкі твае зрабілі з косці слановай, і з кіпарысаў з астравоў кітымскіх.