Абрагам упаў вобліч, і ўсміхнуўся, і падумаў у сэрцы сваім: «Ці ж стогадоваму чалавеку можа нарадзіцца сын? Або дзевяностагадовая Сара ці можа радзіць?»
БЫЦЦЁ 21:6 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І Сара сказала: «Прычыну да смеху даў мне Бог, хто ні пачуе, будзе смяяцца з мяне». Біблія (пераклад А.Бокуна) I сказала Сара: «Сьмех учыніў з мяне Бог. Кожны, хто пачуе, будзе сьмяяцца з мяне». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказала Сарра: сьмех учыніў мне Бог; хто ні пачуе пра мяне, засьмяецца. |
Абрагам упаў вобліч, і ўсміхнуўся, і падумаў у сэрцы сваім: «Ці ж стогадоваму чалавеку можа нарадзіцца сын? Або дзевяностагадовая Сара ці можа радзіць?»
Тады вусны нашыя былі поўныя смеху, а язык наш — радасці. Тады гаварылі між паганаў: «Вялікае ўчыніў з імі Госпад».
Ці ж можа забыцца жанчына пра дзіця сваё, каб не пашкадавала дзіцяці ўлоння свайго? Ды каб нават яна забылася, Я не забудуся пра цябе!
Ты скажаш у сэрцы тваім: “Хто нарадзіў Мне гэтых? Была бяздзетная і няплодная, выгнана ды ў няволю заведзена, дык хто іх выгадаваў? Вось жа, заставалася сама, а тыя дзе былі?”
«Узвесяліся, няплодная, якая не нарадзіла, усклікай і крычы, якая не пакутуеш родамі, бо ў кінутай многа дзяцей, больш, чым у той, якая мае мужа, — кажа Госпад. —
Пракляты той чалавек, які паведаміў бацьку майму, кажучы: “Нарадзіўся у цябе сын”, і вельмі ўзрадаваў яго;
Яе суседзі і сваякі, пачуўшы, што ўзвялічыў Госпад у ёй Сваю міласэрнасць, радаваліся разам з ёю.
Праз веру і сама Сара, бясплодная, нягледзячы на ўзрост, атрымала моц на пачацце нашчадка і нарадзіла, бо паверыла, што верны Той, Які даў абяцанне.
І сказала тады Ганна: «Прашу, гаспадару мой, хай жыве душа твая, гаспадару; я тая самая жанчына, якая стаяла тут перад табой і маліла Госпада.